15 траўня 2024, Серада, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анішчанка: Праз Мытны саюз завозіцца забароненая прадукцыя

У рамках МС у Расею ўвозяць прадукцыю, якая ў краіне «непажаданая».

Праз Мытны саюз у РФ завозіцца прадукцыя, якая забароненая паводле расейскіх законаў, заявіў кіраўнік Расспажыўнагляда, галоўны дзяржаўны санітарны доктар РФ Генадзь Анішчанка на пасяджэнні міжнароднага аграбізнэсклуба ў панядзелак у Маскве, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Сёння праз Мытны саюз завозіцца прадукцыя, якая паводле нашага заканадаўства забароненая», - сказаў ён.

Як лічыць Анішчанка, «Мытны саюз - гэта траянскі конь, які ўвайшоў у нашую краіну, каб рэзка дэфармаваць зыбкі баланс інтарэсаў, які сфармаваны паміж бізнэсам і ведамствамі ў патрабаваннях якасці тых або іншых прадуктаў харчавання». «Сёння нарматывы ў межах Мытнага саюза прымаюцца вельмі хутка, з мінімальным колам абмеркавання», - сказаў ён, дадаўшы, што дакументы Мытнага саюза дамінуюць над нацыянальным заканадаўствам. «Але ж ніхто і нашы законы не скасоўваў», - нагадаў кіраўнік Расспажыўнагляда.

Як лічыць Анішчанка, неабходнасць адзіных патрабаванняў у межах Мытнага саюза прадыктаваная жыццём, «гэта на карысць усім, гэта трэба рабіць». «Але нам трэба з вадой не выплюхнуць дзіця і на карысць палітычных задачаў не пагоршыць сітуацыю на нашым рынку, у тым ліку і з завозам той прадукцыі, якая для нас сёння з'яўляецца непажаданай», - заявіў ён.

Разам з тым Г. Анішчанка падкрэсліў, што ў цэлым у краіне ўзровень якасці прадуктаў харчавання хоць і павольна, але падвышаецца. Гэта ён прадэманстраваў на канкрэтных лічбах па 26 групах прадуктаў, па якіх Расспажыўнагляд ажыццяўляе кантроль.

У той жа час у лік крытычнай групы прадуктаў ён уключыў рыбу, малако і малочныя прадукты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках