28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ правядзе экспертызу «Хрыста забароненага»

13

Кампакт-дыскі з дакументальна-публіцыстычным фільмам Аляксея Шэіна «Хрыстос забаронены» накіраваныя на экспертызу ва ўпраўленне КДБ па Гарадзенскай вобласці.

Сустаршыня аргкамітэта партыі БХД нагадаў, што 11 лютага 2010 года шэсць дыскаў з фільмам былі затрыманыя на Ашмянскай мытні падчас яго паездкі праз Літву на сустрэчу з латышскімі палітыкамі і хрысціянамі. Па словах Аляксея Шэіна, мытнікі ініцыявалі адміністрацыйны працэс, які быў спынены 15 сакавіка ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння.

12 кастрычніка Шэін прыехаў на мытню, каб забраць дыскі. Яму прапанавалі напісаць адпаведную заяву, на якую 25 кастрычніка і быў атрыманы пісьмовы адказ, паведамляе БелаПАН.

На думку Шэіна, фільм «у нейкім сэнсе адлюстроўвае сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, дзе ўлада баіцца, каб праўда пра савецкія рэпрэсіі супраць хрысціянаў стала вядомай грамадству». «Сённяшняй уладзе, якая адчувае сябе пераемніцай савецкіх традыцыяў, невыгадная дэманстрацыя такіх стужак», - лічыць Шэін.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках