29 красавiка 2024, панядзелак, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нямецкая хваля»: Дыктатар ладзіць чарговы спектакль

29
«Нямецкая хваля»: Дыктатар ладзіць чарговы спектакль

Пры гэтым чыноўнікам разлічваць няма на што: іх дзеянні па ўтрыманні ля ўлады Лукашэнкі на Захадзе добра вядомыя.

Улады Беларусі старанна дэманструюць, што прэзідэнцкая кампанія праходзіць без эксцэсаў. Але пры гэтым увесь адміністрацыйны рэсурс задзейнічаны на тое, каб краінай працягваў кіраваць Аляксандр Лукашэнка, перадае «Нямецкая хваля».

Восеньская адліга 2010 года

У Беларусі ў наяўнасці прыкметы палітычнай лібералізацыі, пра неабходнасць якой так доўга гаварылі беларускія апазіцыянеры. Згодна з заканадаўствам, Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўныя групы ўсіх, хто пажадаў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

Як праява свабоды ўспрымаецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў ад апазіцыі, які праходзіць на вуліцах пад гістарычнымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Міліцыя не рэагуе на «незарэгістраваную сымболіку» апазыцыйных пікетаў, хаця яшчэ зусім нядаўна за такое пацягнулі б у суд.

Паслабленні сыплюцца як з рога багацця. Улады не абмяжоўваюць ні колькасць, ні тэрміны знаходжання назіральнікаў з краінаў СНД і ад АБСЕ. Сам кіраўнік беларускай дзяржавы, за вылучэнне якога, як сцвярджаюць, ужо сабраны мільён подпісаў, шырокім жэстам запрасіў грамадзянаў падпісвацца за прадстаўнікоў апазіцыі, каб кандыдатаў у прэзідэнты стала больш.

Цэнтрвыбаркам нават дазволіў кандыдатам у прэзідэнты на 20 адсоткаў памыліцца пры падліку гадавога даходу, хаця, памятаецца, на парламенцкіх выбарах у 2004 годзе «за ўтойванне» сумы ў 5 еўрацэнтаў быў зняты з гонкі адзін з цяперашніх прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Запланаваныя таксама тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты, ды і рэпрэсіі зараз ажыццяўляюцца не так масава і заўважна, як гэта было раней. Увогуле, можа падацца, што адбываецца тое, чаго так цярпліва чакаў ад афіцыйнага Менску Еўразвяз: Беларусь абазначыла сваю гатоўнасць да выканання правілаў еўрапейскага супольнага жыцця.

Падвойныя сценкі

І ўсё ж, нягледзячы на адносна спакойную хаду кампаніі, не знікае адчуванне, што ліберальныя вольнасці ўлады могуць спыніцца ў любы момант. Можа быць таму, што па краіне блукае інфармацыя пра замову спецыяльных скрыняў для бюлетэняў з падвойнымі сценкамі. Ці таму, што вынік выбараў самому кіраўніку Беларусі настолькі відавочны, што ён загадзя пакрыўдзіўся на Расею нават за саму верагоднасць непрызнання яго чарговай перамогі.

Падвойныя сценкі адгадваюцца і ў беларускай палітыцы - адна для знешняга ўжытку, другая - для ўнутранага. Калі на экспарт прызначаецца тавар у дэмакратычнай абгортцы, дык унутры краіны стаўленне да апазіцыянераў адпаведнае - сам кіраўнік дзяржавы адкрыта называе іх «ворагамі народа».

Прынцып «падзяляй і ўладар» улады выкарыстоўваюць беспамылкова. Апазіцыя, не без удзелу спэцслужбаў, разведзеная па розных ідэалагічных кватэрах, а ўладная «камуналка» згуртавалася ў адзіным парыве, як вараніная слабодка у Ільфа і Пятрова.

Лозунг слабадчукоў «Як пажадаем, так і зробім!» закладзены і ў пазіцыі Аляксандра Лукашэнкі. На погляд кіраўніка, «папярэднія выбары зусім не былі дрэннымі, таму і цяперашнія трэба правесці на такім жа ўзроўні». Гэта азначае, што даўжыня ланцужка, на якім апазіцыю выпусцілі пагуляць на палітычным полі, строга абмежаваная.

Спектакль з элементамі лібералізацыі

Між тым, у Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі заяўляюць, што абсалютна ніякіх парушэнняў закона пры правядзенні выбарчай кампаніі няма. ЦВК як быццам не заўважае, што дзяржаўныя газеты ў парушэнне забароны на датэрміновую агітацыю згадваюць імя толькі аднаго прэтэндэнта - дзеючага кіраўніка дзяржавы.

Што больш за паўтары сотні прыёмных нібыта грамадскай арганізацыі «Белая Русь» працягваюць збіраць другі мільён подпісаў за прэзідэнта на працоўных месцах, не грэбуючы запалохваннем грамадзянаў. Што для актывістаў апазіцыі уваход з падпіснымі аркушамі на прадпрыемствы і ў навучальныя аўдыторыі па-ранейшаму забаронены, і што ціск на недзяржаўныя СМІ толькі ўзмацняецца.

Цікава, на якую рэакцыю з боку Еўразвяза разлічвае чынавенскі апарат? Бо ЕЗ, ды і Расея, хоць і не ўмешваюцца ў ход прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, але сітуацыяй валодаюць, і дзеянні чыноўнікаў па ўтрыманні ва ўладзе Лукашэнкі там добра вядомыя.

Галоўнымі індыкатарамі шчырасці заяваў уладаў Беларусі пра адкрытых і сумленных выбарах будуць адказы на два пытанні: колькі актывістаў апазіцыі будуць уключаныя ў склад больш чым 6 тысячаў участковых выбарчых камісіяў, і ці змогуць назіральнікі кантраляваць працэс падліку галасоў.

Тады і стане зразумела, ці сапраўды ў Беларусі нешта сур'ёзна змяняецца, ці спектакль з элементамі лібералізацыі - чарговы рэверанс Менска ў бок Еўразвяза на фоне пахаладання стасункаў з Масквой.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках