13 траўня 2024, панядзелак, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неапазнаны аб'ект азадачыў Пентагон (Відэа)

25

Ля ўзбярэжжа Каліфорніі заўважаны неапазнаны лятаючы аб'ект.

Жыхары штата ўзбударажаныя навінамі, а журналісты, якія знялі палёт, сцвярджаюць, што гэта набіраючая вышыню ракета. У Пентагоне пра запуск нічога не ведаюць, перадае НТВ.

Кадры, знятыя з борта верталёта, шакавалі Каліфорнію. На іх відавочна бачны кандэнсацыйны след, які ўздымаецца ў вячэрняе неба ў небяспечнай блізкасці ад Лос-Анджэлеса.

Жыхары штата вырашылі, што ля каліфарнійскага ўзбярэжжа запушчана нейкая ракета, але высветлілася, што Пентагон да таго, што адбываецца, не мае дачынення. Больш за тое, там увогуле ніхто не ведае, што гэта такое.

След уздымаецца ў верхнія слаі атмасферы, бачны чорны дым, а затым нібы агонь вырываецца з сопла. Калі параўнаць гэтыя кадры з запісам палёту сапраўднай балістычнай ракеты, то падабенства складана не выявіць.

Убачанае ўвагнала ў ступар не толькі Пентагон, але і Федэральнае авіяцыйнае агенцтва, падраздзяленні берагавой аховы, авіяцыю і флот, дыслакаваныя ў Каліфорніі. Ніхто з іх не запускаў ніякія ракеты ўвечары ў панядзелак і не выдаваў ніякіх дазволаў на падобныя запускі.

«Калі б дзяржава рабіла нешта сакрэтнае і эксперымент пайшоў бы не так як хацелася, мы б пра гэта даведаліся. Няма сэнсу хаваць, як няма сэнсу запускаць нешта сакрэтнае ля ўзбярэжжа Лос-Анджэлеса, на вачах ва ўсіх», - кажа Джон Стафлбім, адмірал ВМФ ЗША.

Больш за тое, як раз у гэтай частцы ўзбярэжжа, у 50 кіламетрах ад Лос-Анджэлеса, праходзіць маса паветраных маршрутаў, радары пастаянна сочаць за гэтым участкам, але ні адзін з іх не паказаў аб'ект, што хутка ўзлятае. Пілоты камерцыйных авіяліній, якія праляталі ў той момант у тым раёне, таксама не заўважылі нічога незвычайнага.

Усе гэтыя дзівацтвы дазволілі навукоўцам выказаць здагадку, што след у небе пакінуў звычайны пасажырскі лайнер, проста зняты ён з незвычайнага ракурсу на заходзе, таму і след такі прыкметны. А тое, што ён уздымаецца ўгару, гэта ўсяго толькі аптычны падман.

«Аб'ект ляціць на заходзе, а здаецца, што старт зроблены з вады, але гэта не так», - адзначае эксперт Джон Пайк.

Эксперты таксама адзначаюць, што аб'ект рухаецца занадта павольна для ракеты і часта мяняе курс. Пентагон ўжо паспяшаўся далучыцца да меркавання навукоўцаў, паведаміўшы, што на стужцы, хутчэй за ўсё, зафіксаваны палёт звычайнага самалёта. Праўда, ніякіх дадзеных пра рэйс, напрамак, іншай інфармацыі, якая магла б супакоіць публіку, па-ранейшаму няма.

Пентагон настойвае: што б ні праляцела ў небе блізу Лос-Анджэлеса, будзь тое загадкавая ракета ці самалёт, пагрозы Злучаным Штатам гэта не нясе. Не зусім зразумела, адкуль такая ўпэўненасць, калі да гэтага часу на 100% не зразумела, што ж усё ж такі гэта было?

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках