18 траўня 2024, Субота, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя перадасць Беларусі лічбавыя копіі дакументаў ВКЛ

9

Лічбавыя копіі дакументаў Вялікага княства Літоўскага, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Францыі, плануецца перадаць у Беларусь.

Такую магчымасць абмеркавалі на сустрэчы ў Менску міністр культуры Беларусі Павал Латушка і прэзідэнт Нацыянальнай бібліятэкі Францыі Бруна Расін, паведамілі БелТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

На сустрэчы былі абмеркаваныя магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў, звязаных з арганізацыяй навуковых даследаванняў і вывучэннем фондаў нацыянальных бібліятэкаў абедзвюх краінаў, вырабам лічбавых копіяў дакументаў. У прыватнасці, Бруна Расін у адказ на прапанову Паўла Латушкі пацвердзіў магчымасць перадачы беларускаму боку лічбавых копіяў дакументаў ВКЛ.

Падчас падрыхтоўкі ў Беларусі да памятных мерапрыемстваў з нагоды 200-годдзя вайны 1812 года сумесным праектам можа стаць віртуальная рэканструкцыя матэрыялаў вядомага бібліяфіла і мецэната Івана Каладзеева, частка якіх захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках