29 красавiка 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ гаворыць пра Лукашэнку ў 1250 разоў болей, чым пра апазіцыю

46

Маніторынг «Асвятленне выбараў у СМІ» паказаў, што ніякімі свабоднымі выбарамі і не пахне.

Праведзены першы этап маніторынгу «Асвятленне прэзідэнцкіх выбараў-2010 у беларускіх СМІ».

Пад прыцэлы экспертаў у галіне медыяў трапілі васемнаццаць СМІ, як дзяржаўных, так і недзяржаўных, як папяровых, так і электронных, піша «Наша Ніва».

Што датычыць незалежных выданняў, дык асаблівых прэтэнзіяў тут няма. І «Наша Ніва», і «Народная воля» асвятляюць выбары досыць шматбакова.

А вось «Камсамольская праўда» найбольш увагі надала Аляксандру Лукашэнку. Яму аддадзена 82% газетнай плошчы, што адводзіцца пад выбары. І рэпрэзентаваны ён, асноўным чынам, станоўча. На ўсіх астатніх прэтэндэнтаў набралася ўсяго толькі 18%.

«У дзяржаўных СМІ тэма прэзідэнцкіх выбараў не была прыярытэтнай. Гэта вынікае хаця б з таго, што сюжэтам на тэму выбараў адводзілася ў 2-3 разы меней часу, чым надвор’ю і ў 17 разоў меней, чым спорту», — кажа адзін з каардынатараў маніторынгу філосаф Алесь Анціпенка.

Дзяржаўныя СМІ амаль не падавалі матэрыялаў, прысвечаных збору подпісаў. А калі нешта і праслізгвала, дык дамінаваў іранічна-прыніжальны тон ды ўжываліся абразлівыя параўнанні.

«Рыжы, рыжы, канапаты, зняўся з гонкі кандыдатаў», — так тэлеканал АНТ пракаментаваў рашэнне Сяргея Рыжова спыніць удзел у прэзідэнцкіх выбарах.

Апроч Лукашэнкі, дзяржаўныя СМІ таксама асвятлялі дзейнасць ЦВК, назіральнікаў. Гэта падавалася ў нейтральным святле.

«Дзяржаўныя выданні ўтрымлівалі матэрыялы, якія стваралі ўражанне прадвызначанасці выбараў», — кажа А.Анціпенка.

«Панарама» адводзіць на выбары 0,86% часу

Вечаровая навіновая праграма «Панарама» на тэлеканале БТ тэме прэзідэнцкіх выбараў адвяла ўсяго толькі 0,86% эфірнага часу.

Аляксандру Лукашэнку вылучаецца 75% часу. Згадкі пра іншых кандыдатаў былі па некалькі секундаў. Так былі імгненныя нагадванні пра кандыдатаў Някляева і Правальскага. Але гэта 0,01% часу. То бок пра Лукашэнку ў «Панараме» распавядаюць у 1250 разоў болей.

На АНТ і Першым канале радыё Лукашэнка таксама займае 70 і 80% часу адпаведна. На АНТ адзін раз (!) згадвалі Раманчука і Рыжова.

А вось «Советская Белоруссия» аддала апазіцыі аж 13,6% плошчы. Што праўда, гаворка пра апазіцыю зусім не персаніфікаваная і часта негатыўная. Вылучыць некага з кандыдатаў немагчыма.

Уявіць сабе такую карціну дзесьці ў краінах Еўразвяза немагчыма. Там напярэдадні выбараў СМІ імкнуцца даваць аднолькавую інфармацыю пра ўсіх магчымых кандыдатаў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках