10 траўня 2024, Пятніца, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына перадумала

50

Паводле ўдакладненых дадзеных Цэнтрвыбаркама, за Уладзіміра Някляева ў тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі было здадзена больш за 193 тысячы подпісаў.

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі 1 лістапада кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў падтрымку Някляева была здадзена 161 тысяча 824 подпісы.

«Лідзія Міхайлаўна спяшалася на прэс-канферэнцыю і таму ўзяла з сабой не цалкам вывераную інфармацыю па здадзеных подпісах, - паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік. - У выніку яна назвала лічбу, якая не ўлічвала подпісы, сабраныя за Някляева ў Віцебскай вобласці».

Паводле словаў Лазавіка, пры запаўненні табліцы для сайта Цэнтрвыбаркама па тэхнічных прычынах у графе «Віцебская вобласць» застаўся прабел. «Калі мы заўважылі памылку, адразу запоўнілі пустую клетку. Зараз на сайце размешчаны дакладныя лічбы», - сказаў ён.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках