5 траўня 2024, Нядзеля, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ ператвараецца ў кітайскі завод (Фота)

70

Нядаўна паведамлялася, што на заводзе «Інтэграл» робяць з кітайскімі маніторамі пры дапамозе налепак. Цяпер чарга дайшла да флагмана беларускай прамысловасці – МАЗа.

У рамках работы секцыі IV Усебеларускага народнага сходу, якая праходзіла 6 снежня на базе Менскага аўтамабільнага завода, была арганізаваная экспазіцыя з 20 мадэляў аўтатэхнікі МАЗ.

«Інтрыгай дня» назваў новыя мікрааўтобусы партал пра грузавікі. Яны хвалілі пілотныя асобнікі мікрааўтобусаў МАЗ, прызначаныя для гарадскіх і міжгародных рэгіянальных перавозак: 12-месцавы МАЗ 182010 і 15-месцавы МАЗ 181010.

Аднак, як піша «Беларускі партызан», аказалася, што гэта дакладныя копіі кітайскіх мадэляў - кітайскага мікрааўтобуса BAW-15, вядомага таксама пад брэндам Foton Alpha. Іх выпускае Пекінская аўтамабільная кампанія (Beijing Automobile Works Co., Ltd.). Толькі ў Менску пераляпілі эмблемы і дадалі яшчэ зубра на рашотку радыятара, каб ужо ніхто не сумняваўся ў тым, што гэта менскі аўтобус.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках