20 траўня 2024, панядзелак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Датэрміновае галасаванне - строем

40

У першы дзень датэрміновага галасавання ў Полацку выяўленыя факты ціску на выбаршчыкаў.

Так, да некалькіх індывідуальных прадпрымальнікаў яшчэ загадзя прыходзілі людзі з падатковай інспекцыі і настойліва рэкамендавалі ім прагаласаваць датэрмінова. У выпадку адмовы ад датэрміновага галасавання празрыста папярэджвалі пра магчымасць хуткіх праверак, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Датэрмінова ў першы ж дзень прагаласавалі і вайскоўцы з часткі 49510. Яны прыйшлі галасаваць пад кіраўніцтвам намесніка камандзіра па ідэалагічнай працы.

У бюджэтных установах адміністрацыя павінна штодня справаздачыцца пра тое, колькі працаўнікоў ужо прагаласавалі. Пры гэтым настойлівыя рэкамендацыі ісці на датэрміновае галасаванне спалучаюцца з пажаданнямі добра падумаць над выбарам і зрабіць яго з усёй адказнасцю.

А працаўнікоў Полацкага ваенкамата ў аўторак на гадзіну раней адправілі з працы, зразумела, з умовай, што яны сёння ж прагаласуюць.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках