15 траўня 2024, Серада, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Biathlon Award: Дар'я Домрачава прызнаная біятланісткай года

6

Уручэнне прэміяў адбудзецца на святочнай вечарыне падчас пятага этапу Кубку свету ў германскім Рупальдынгу, які пройдзе 12-16 студзеня 2011 годзе.

Беларуская спартоўка Дар'я Домрачава і нарвежац Эміл Хегле Свендсэн прызнаныя біятланістамі 2010 года па версіі Biathlon Award, паведамляе БелТА.

Лаўрэатамі самай прэстыжнай намінацыі сталі двухразовы алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 нарвежац Эміл-Хегле Свендсэн і бронзавая прызёрка Гульняў-2010 беларуска Дар'я Домрачава.

Пераможцам у намінацыі «Адкрыццё года» стаў срэбны медаліст Алімпійскіх гульняў-2010 22-гадовы француз Мартэн Фуркад, трэнерам года названы француз Стэфан Буц’е.

Для 24-гадовай Дар'і Домрачавай мінулы сезон стаў самым паспяховым у кар'еры. Яна не толькі заваявала алімпійскі медаль, але і двойчы станавілася пераможцай гонак на этапах Кубку свету, а ў агульным заліку Кубку свету заняла 6-е месца.

У новым сезоне лідэрка беларускай каманды ўжо тройчы займала прызавыя месцы на этапах Кубку свету ў швецкім Эстэрсунде і аўстрыйскім Хохфільцэне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках