11 траўня 2024, Субота, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальныя адкрыцці фальсіфікатара

129

Журналістам сталі вядомыя сакрэтныя тэхналогіі па правядзенні «справядлівых выбараў» Прэзідэнта-2010.

Старшыня адной з участковых выбарчых камісій Магілёўскай вобласці на ўмовах ананімнасці падзялілася з сайтам Zapraudu.info методыкай, якая забяспечвае Лукашэнку «элегантную перамогу» на працягу многіх гадоў.

-- Да выбараў я павінна была ўнесці ў спісы прыкладна 10-12% прозвішчаў людзей, якія не пражываюць на ўчастку (гэта значыць, дапісаць дадзеныя грамадзянаў, якія змогуць прагаласаваць паўторна на гэтым участку пасля галасавання на сваім). У ліку гэтых 10-12% выбарнікаў на ўчасткі прыходзяць падрыхтаваныя людзі, галоўным чынам гэта настаўнікі і актыў БРСМ, а таксама супрацоўнікі розных аддзелаў, якія ўжо былі падрыхтаваныя да фальсіфікацый. Гэтыя 10-12% павінны прыйсці і прагаласаваць на мой участак, хоць яны ніяк не маюць дачынення да майго ўчастку. За каго яны прагаласуюць, усім зразумела, але самае галоўнае, што іх прозвішчы ў спісах пазначаныя -- у кожнай камісіі па-свойму. Гэтыя людзі толькі робяць выгляд, што распісваюцца за атрыманне бюлетэня. Насамрэч, подпіс не ставіцца. На выпадак, калі будзе маленькая яўка ў апошні дзень, яны павінны будуць прыйсці і прагаласаваць некалькі разоў (калі прыйдуць назіральнікі, то яны паставяць подпіс спачатку за сябе, потым за тых, хто не прыйшоў -- у канцы дня). Акрамя таго, што яны яшчэ раз галасуюць датэрмінова.

Падрыхтаваныя дадатковыя выносныя ўрны з копіяй пячаткі і іншай пламбіравальнай атрыбутыкай. Асабліва гэта тычылася камісій у сельскай мясцовасці. Сэнс тэхналогіі просты: спецыяльна навучаныя людзі ідуць за галасамі па кватэрах ці дамах, а ў адным з дамоў, які абавязкова павінен быць апошнім, схаваная «копія» ўрны. Калі да гэтага дома будуць падыходзіць чальцы камісіі, яны павінны скінуць смс-ку: колькі бюлетэняў у іх урне. Пакуль яны ідуць, у «копію» ўкідваецца патрэбная колькасць бюлетэняў за «патрэбнага» кандыдата. У гэтым апошнім доме падчас галасавання на хаце сапраўдная ўрна падмяняецца на «копію». Распрацаваная цэлая стратэгія, як у гэты момант адвабіць назіральнікаў, калі яны ёсць.

Пасля датэрміновага галасавання, у ноч перад асноўным галасаваннем, я пакідаю ключ ад участку ці пакоя і пячатку ад урны, а таксама паперку з подпісамі чальцоў камісіі чалавеку – аднаму з куратараў па рэгіёне, якія кантралююць выбары. Што ён будзе рабіць з ёй – зразумела.

Падчас падліку галасоў чальцы камісіі раскладаюць бюлетэні па стосах, але ўголас лічбы не называюць. Стосы з напісанай алоўкам лічбай перадаюць мне ці сакратару, а мы складаем іх так, каб за дзейснага прэзідэнта атрымалася не меней 65% ад тых, хто прыйшоў галасаваць, і ЗАПАЎНЯЕМ ПРАТАКОЛ, потым адзвоньваем куратару і гаворым вынікі. За намі прыязджае машына, у якой ужо будуць падрыхтаваныя такія ж пачкі з такімі ж вынікамі, і мы на гэтай машыне едзем у раённую камісію. Там выгружаем падрыхтаваныя пачкі, а з рэальнымі бюлетэнямі машына з'яжджае. Потым, калі хтосьці будзе незадаволены вынікам, ён зможа пералічыць бюлетэні! За гэтую складаную працу мы з сакратаром атрымаем прыстойныя сумы грошай.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках