10 траўня 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь падала ў суд на Латвію

2

Наваполацкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па транспарце нафты (НРУПТН) «Дружба» пачало судовае разбіральніцтва.

Разбіральніцтва пачалося з нагоды права ўласнасці на тэхналагічную нафту ў магістральным нафтаправодзе, што перасякае Латвію, Полацк-Вентспілс, на якую прэтэндуе кампанія LatRosTrans (LRT).

«НРУПТН «Дружба» падало іск пра прызнанне маёмасных правоў і забароне выкарыстання рухомай маёмасці ў дачыненні да тэхналагічнай нафты, змешчанай у нафтаправодзе Полацк-Вентспілс у Даўгаўпілскі суд» - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Марына Касцючэнка.

«Ёсць звесткі, што суд прыняў 7 снежня судовы акт пра ўжыванне забеспячальніцкіх мераў па іскавай заяве «Дружбы». Паводле наяўнай у нас інфармацыі, адпампоўка нафты кампаніяй LatRosTrans прыпыненая», - дадала Касцючэнка.

Латвійская газета Dienas Bizness паведаміла ў чацвер, што Даўгаўпілскі суд у сувязі з іскам, пададзеным НРУПТН «Дружба» супраць LRT пра прызнанне правоў уласнасці на тэхналагічную нафту, вырашыў накласці забарону на выкарыстанне рухомай маёмасці, у тым ліку ўзяць пад заклад тэхналагічную нафту, змешчаную ў трубаправодзе Полацк-Вентспілс, забараніць LRT і звязаным з ёй асобам адпампоўваць нафту, а таксама просіць забяспечыць іск 150 218 тонамі буфернай нафты.

Паводле дадзеных газеты, сябра ўпраўлення LRT Ігар Сцяпанаў лічыць, што рашэнне «Дружбы» пачаць судовае разбіральніцтва пакладзе канец спекуляцыям на гэтую тэму, паколькі суд, фактычна, разгледзіць пытанне па сутнасці - пра прызнанне права ўласнасці. «Гэта магчымасць вырашыць пытанне цывілізаваным шляхам», - сказаў ён.

Як паведамлялася, беларускі дзяржканцэрн «Белнафтахім» абвінаваціў LatRosTrans у нанясенні эканамічнай шкоды Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках