19 траўня 2024, Нядзеля, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску стартавала нацыянальная дыктоўка-2010 (Фота)

3
У Менску стартавала нацыянальная дыктоўка-2010 (Фота)

12 лютага ў бібліятэцы менскага касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл) адбылася першая нацыянальная дыктоўка 2010 году.

«Мне пісалася вельмі лёгка, бо быў выдатны тэкст — Адама Мальдзіса пра славутага нашага земляка Ігнація Дамейку, а начытала дыктоўку народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка», — падзяліўся уражаньнямі з «Радыё Свабода» палітоляг Уладзімер Падгол, адзін з аўтараў ідэі аб нацыянальнай дыктоўцы і яе ранейшы арганізатар.

Акцыі папярэднічаў зварот, зьмешчаны ў інтэрнэце. «Агульнанацыянальная дыктоўка зьяўляецца своесаблівым актам негвалтоўнага грамадзянскага супраціву мураўёўска-русіфікараскай палітыкі мясцовай бюракратыі, якую сёньняшняя ўлада з дапамогай падманлівых рэфэрэндумаў «вызваліла» ад неабходнасьці ведаць сваю родную мову і карыстацца ёй у сваім штодзённым жыцьці», — пішуць старшыня культурна-асьветнага клюбу «Спадчына» Анатоль Белы ды іншыя арганізатары дыктоўкі.

«Дыктоўку пісалі болей за 50 чалавек, сярод іх шмат вядомых людзей: літаратары Надзея Сармант, Анатоль Валахановіч, мастакі Анатоль Мільгуй, Міхась Карпук, Анатоль Крывенка. Будуць яшчэ дыктоўкі, на нашым сайце зьявіцца інфармацыя, дзе і калі. Паспрабуем ахапіць як мага болей людзей. Потым гэтыя дыктоўкі будуць уключаныя ў экспазыцыю музэя клюбу «Спадчына», — паведаміў Анатоль Белы.

На сайце клюбу «Спадчына» зьмешчаны чатыры варыянты нацыянальнай дыктоўкі, якія начытаны Зінаідай Бандарэнка, Валерам Мазынскім, Анатолем Валахановічам і Надзеяй Сармант. Любы з тэкстаў можна ужыць дзеля напісаньня дыктоўкі і потым даслаць арганізатарам.

Фота - «Радыё Свабода», «Наша Ніва»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках