19 траўня 2024, Нядзеля, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя пагражае аб'явіць байкот мясцовым «выбарам»

28

Дэмакратычныя сілы ў любы момант могуць выйсці з кампаніі па «выбарах» дэпутатаў мясцовых Саветаў.

Такую заяву 2 лютага зрабілі лідэры АДС. Паводле іх словаў, першы этап кампаніі - фармаванне тэрытарыяльных камісій - прайшоў у традыцыйным для беларускай рэальнасці стылі, калі апазіцыя «выштурхоўваецца» з выбарчага поля.

Як перадае «Белорусский партизан», лідэры АДС заявілі, што ніякай лібералізацыі выбарчага працэсу не адбываецца: у тэрытарыяльныя камісіі прайшлі 0,5% прадстаўнікоў апазіцыйных партый (з 58 вылучэнцаў у склад тэрытарыяльных выбаркамаў уключана 15 чалавек).

Паседжанні мясцовай улады па фармаванні камісій праходзілі ўпотай ад грамадскасці, часам – употай ад саміх вылучэнцаў, адзначылі апазіцыянеры. Гэты этап з пункту гледжання «дэмакратызацыі працэсу» улады правалілі.

Такія асноўныя высновы зрабіў прэзыдыюм АДС па выніках паседжання. Старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч адзначыў, што 89% партыйна-апазіцыйных вылучэнцаў у склад тэрытарыяльных выбаркамаў не ўключаны.

Намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы Свет» Валеры Ухналёў падкрэсліў, што з 31 вылучэнца партыі ў склад камісій уключаны 9 чалавек.

Змены ў Выбарчы кодэкс нічога не змянілі: улады як маніпулявалі выбарамі, так і маніпулююць. Мясцовая ўлада фармавала камісіі паводле свайго меркавання. Хоць фармальна трэць камісій і складаецца з палітычных партый і грамадскіх арганізацый (БРСМ, ФПБ, «Белая Русь»), па сутнасці - гэтага прадстаўніцтва няма, бо ўсім зразумела, чые інтарэсы прадстаўляе «Белая Русь», БРСМ і гэтак далей. У Гомельскай гарадской тэрытарыяльнай камісіі, насуперак забароне Выбарчага кодэкса, шляхам збору подпісаў уключаны намеснік старшыні гарвыканкама, загадчык аргаддзелаў і загадчык юрыдычнага сектару. Камісіі засталіся ў тым жа складзе, у тых жа асобах, што і 10, і 15 гадоў таму», - заявіў Валеры Ухналёў.

«Партрэт выбарчых камісій застаўся ранейшым. Касцяк тэрытарыяльных камісій складаюць тыя ж людзі, застаецца нязменным на працягу апошніх 15 гадоў. Мы пакідаем за сабой права выйсці з выбарчай кампаніі, па сканчэнні ўсіх этапаў фармавання выбарчых камісій. Цяпер уладзе трэба вырашыць задачу як прадаць мясцовыя выбары Захаду напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў?», - дадаў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках