19 траўня 2024, Нядзеля, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень роднай мовы беларускую дыктоўку пісалі амбасадары (Фота)

6

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Менску, у Чырвоным касьцёле прайшла трэцяя агульнанацыянальная беларуская дыктоўка.

Акцыя была прымеркаваная таксама да 20-годзьдзя прыняцьця ў Беларусі Закону аб мовах.

Урывак з твору Ўладзімера Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» пад дыктоўку пісалі болей як 50 чалавек, у тым ліку амбасадары Ўкраіны і Швэцыі Ігар Ліхавы і Стэфан Эрыксан.

Адкрываючы акцыю, старшыня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) Алег Трусаў адзначыў, што дыктант праводзіцца ў многіх населеных пунктах розных краін. Напрыклад, летась яго пісалі ў Італіі і на шведскім востраве Готланд, у Варшаве і Празе, у Аўстраліі, Канадзе і ЗША. Сёлета 12 лютага дыктант праводзіўся ў Мінску, а 20 лютага — у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Чарговыя этапы дыктоўкі пройдуць 15 і 25 сакавіка ў Менскай штаб-кватэры БНФ. Яны будуць прысьвечаныя прыняцьцю першай Канстытуцыі РБ (15 сакавіка 1994 году), паводле якой беларуская мова атрымала статус адзінай дзяржаўнай, а таксама 92-й гадавіне заснаваньня БНР, якая ўпершыню абвясьціла беларускую мову дзяржаўнай.

Амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан

Амбасадар Украіны Ігар Ліхавы

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках