10 чэрвеня 2026, Серада, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці арыштавалі актывіста «Маладога фронту»

2

Іван Стасюк ад 3 лютага па невядомых прычынах знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Актывіст «Маладога фронту» Іван Стасюк знаходзіцца ў Берасцейскім ізалятары часовага ўтрымання. Сябры Стасюка паведамілі, што 30 студзеня моладзевы актывіст атрымаў позву на допыт у міліцыю ў якасці сведкі. Менавіта ў гэты дзень праходзіў ўстаноўчы з'езд «Маладога фронту». Стасюк не паехаў, а пайшоў у міліцыю. Там яго дапытвалі, ці быў хлопец на нейкім канцэрце 26 студзеня, дзе адбылася бойка.

Прэс-сакратар «Маладога фронту» Таццяна Шапуцька паведаміла «Радыё Свабода», што менавіта 26 студзеня яна ў апошні раз бачыла Івана Стасюка, і гэта было ў Менску на падрыхтоўчым сходзе.

3 лютага Стасюк выйшаў з дому ў Берасці і начаваць не вярнуўся. Маці моладзевага актывіста на наступны дзень даведалася, што яе сын знаходзіцца за кратамі ізалятару часовага ўтрымання і падазраецца ў злосным хуліганстве.

Івана Стасюка пакуль затрымалі на трое сутак. Далей следчыя будуць прымаць рашэнне - прад'яўляць абвінавачванне або адпусціць актывіста на волю.

Сябры Івана Стасюка ўзгадваюць, што напярэдадні арышту двое яго паплечнікаў Міхаіл Ільін і Юлія Пашко атрымалі пісьмовыя папярэджанні з пракуратуры аб тым, што іх могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт».

Маладафронтаўцы лічаць, што арышт Івана Стасюка можа быць звязаны з тым, што ён хацеў вылучыць сваю кандыдатуру на мясцовых выбарах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках