10 чэрвеня 2026, Серада, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хамер» Андрэя Разіна ўгналі пад Наваполацкам

5

Заява пра ўгон аўтамабіля «Хамер» паступіла з вёскі Глінішча, якая размешчаная ў пяці кіламетрах ад Наваполацка.

У Віцебскай вобласці ўладальнікаў аўтамабіляў гэтай маркі можна пералічыць па пальцах. На ўгнаным «Хамеры» пагасціць у беларускую вёсачку прыехаў сябра Андрэя Разіна — стваральніка першага ў СССР бой-бэнда «Ласкавы май». Але, паводле неправераных звестак сайта «Народныя навіны Віцебска», пацярпелы кіраваў дарагім джыпам па даверанасці, а належыць ён самому расейскаму шоўмену і палітыку.

Беларускія праваахоўнікі ўзбудзілі крымінальную справу і вядуць пошукі зніклага аўто. Па адной з версіяў угон маглі здзейсніць на замову расейскія профі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках