10 чэрвеня 2026, Серада, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэцыдывіста, які ўцёк з лідскага шпіталя, знайшлі ў каналізацыі

4

У Лідзе супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі рэцыдывіста, які ўцёк з-пад канвою.

Як паведамілі БелТА ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама, злачынцу злавілі 13 сакавіка ў 01:30 пры правядзенні комплексу вышуковых мерапрыемстваў у мікрараёне Слабада райцэнтра. Ён хаваўся ў каналізацыйным калектары.

Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў, злачынцу змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Лідскага РАУС. Ва УУС адзначылі, што стан яго здароўя з'яўляецца здавальняючым. Да ўцёкаў яму была зробленая апендэктамія.

Нагадаем, што Анатоль Куделка здзейсніў уцёкі 11 сакавіка каля 05:00 з хірургічнага аддзялення гарадскога шпіталя, дзе яго ахоўвалі два супрацоўнікі міліцыі. Злачынца абвінавачваецца ў здзяйсненні рабавання, раней быў неаднаразова судзімы.

З прычыны ўцёкаў узбудзілі крымінальную справу па ч.1 арт.413 («Уцёкі з выпраўленчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома ці з-пад варты») КК Беларусі. Гэты артыкул прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках