20 красавiка 2024, Субота, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя станцыі менскага метро адкрыюцца са спазненнем

2

Першапачаткова планавалася, што ўвесці ў эксплуатацыю станцыі метро «Грушаўка», «Міхалава» і «Пятроўшчына» атрымаецца ў 2011 годзе.

Аднак, як адзначае «Комсомольская правда в Беларуси», цяпер агучваецца дата не раней за 2012 год. Чыноўнікі заяўляюць, што віной усяму інжынерна-геалагічныя ўмовы і горадабудаўнічая сітуацыя.

«З-за аб'ектыўных прычын, звязаных з адмовай некаторых уласнікаў ад высялення ў добраахвотным парадку, у асобных выпадках мы вымушаныя былі звяртацца з пазовамі ў суд, - сказаў Павал Цару, начальнік «Дырэкцыі па будаўніцтве Менскага метрапалітэна». - Аднак зараз усе судовыя рашэнні ўступілі ў законную сілу, і асноўная іх частка ўжо выканана. Знос домаўладанняў, якія засталіся, будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, і на сённяшні дзень знос дадзеных дамоў не стрымлівае будаўніцтва лініі метрапалітэна. На дадзены момант будаўнічая сітуацыя на аб'екце дазваляе ўвесці яго ў эксплуатацыю ў 2012 годзе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках