3 траўня 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежкамітэт: дэмаркацыя мяжы з Украінай зойме 10 гадоў - там шмат праблем

1

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі не лічыць, што працэс устанаўлення мяжы паміж Беларуссю і Украінай можа скончыцца хутка.

Працэс устанаўлення дзяржаўнай мяжы паміж Беларуссю і Украінай можа заняць каля 10 гадоў. Пра гэта, як перадае «Інтэрфакс», заявіў у Менску старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі.

«З Украінай нас чакае працяглы працэс устанаўлення дзяржаўнай мяжы. Гэта зойме гадоў дзесяць», - сказаў Рачкоўскі, выступаючы на паседжанні сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па міжнародных справах і сувязях з СНД.

Ён заявіў, што 2 красавіка на паседжанні сесіі беларускай «палаткі» будзе разглядацца пытанне аб ратыфікацыі дамовы паміж Беларуссю і Украінай аб дзяржаўнай мяжы. Рачкоўскі дадаў, што пасля гэтага будзе створана змешаная беларуска-ўкраінская камісія па дэмаркацыі.

Кажучы пра мяжу Беларусі і Украіны, Рачкоўскі падкрэсліў, што «там цяжка яе вызначыць, у тым ліку і для мясцовых жыхароў». Ён дадаў, што гэтай сітуацыяй могуць скарыстацца і крымінальныя элементы. «Дэмаркацыя дазволіць вырашыць гэтыя пытанні», - сказаў старшыня Дзяржпамежкамітэта.

Як распавёў І. Рачкоўскі, «аб'ектыўна ў нас (Беларусі) менш за ўсё праблем па мяжы існуе з Літвой, Латвіяй, Польшчай. Там, дзе мяжа выразна ўстаноўлена, праблем няма. Кажучы пра беларуска-літоўскі ўчастак мяжы, ён падкрэсліў, што «ніякіх праблем не існуе». Рачкоўскі заявіў, што маецца толькі некалькі дзесяткаў выпадкаў парушэння рэжыму перасячэння мяжы з Літвой: «гэта мясцовыя жыхары, якія ходзяць адзін да аднаго ў госці. Як правіла - у нецвярозым стане». «Памежных інцыдэнтаў, звязаных з абменам нотамі паміж МЗСамі, у нашай практыцы не было», - канстатаваў кіраўнік Дзяржпамежкамітэта.

Нагадаем, што Дамова паміж Украінай і Беларуссю аб дзяржаўнай мяжы была падпісана 12 траўня 1997 года. Дакумент ратыфікаваны Вярхоўнай Радай Украіны 18 ліпеня таго ж года, але не ратыфікаваны «нацыянальным сходам» Беларусі.

Беларускі бок раней наўпрост увязваў пытанне ратыфікацыі дамовы аб дзяржмяжы з пагашэннем Украінай доўгу, які па розных ацэнках складае ад $80 млн да $150 млн. У той жа час, няма дакументальнага пацверджання сумы доўгу, які ўзнік з пачатку 90-х гадоў. Беларускі бок сцвярджае, што яго прадпрыемствы пасля развалу СССР пералічылі ўкраінскім грошы за выпушчаную, але непастаўленую прадукцыю. Украіна, у сваю чаргу, заяўляла, што не лічыць гэтую запазычанасць дзяржаўнай.

Падчас афіцыйнага візіту ў Кіеў Аляксандра Лукашэнкі, які адбыўся ў лістападзе 2009 года, на вышэйшым узроўні была дасягнутая дамоўленасць аб тым, што дамова аб дзяржмяжы будзе ўнесена ў беларускі «парламент» на ратыфікацыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках