16 траўня 2024, Чацвер, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыбыла дэлегацыя ад Туркменбашы

8

Самалёт парламенцкай дэлегацыі Туркменістана прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Менск.

Дэлегацыю, якая прыбыла ў Беларусь з афіцыйным візітам, узначальвае старшыня меджліса Туркменістана Акджа Нурбердыева.

Візіт працягнецца два дня. Сёння запланаваная сустрэча старшыні «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Уладзіміра Андрэйчанкі з кіраўніком парламента Туркменістана. Чакаецца, што туркменскія парламентары таксама абмяркуюць сёння актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння са старшынём «савета рэспублікі» Барысам Батурам і старшынём Беларускага саюза жанчынаў Надзеяй Ермаковай.

27 красавіка прадугледжаныя сустрэчы туркменскай дэлегацыі з міністрам замежных справаў Беларусі Сяргеем Мартынавым, міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым, а таксама наведванне Менскага трактарнага заводу, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках