26 красавiка 2024, Пятніца, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: «Час ужо скончваць ўсю гэтую гісторыю»

42
Ірына Халіп: «Час ужо скончваць ўсю гэтую гісторыю»

Журналіст Ірына Халіп была дапытаная сёння ў Першамайскім РУУС Менска.

Спачатку гомельскі дазнаўца Пусеў азнаёміў яе з заключэннем паўторнай экспертызы ноўтбука, канфіскаванага ў Ірыны пры ператрусе 16 сакавіка.

Міліцэйскія эксперты ўстанавілі, што на кампутары ўсталяваная шыфравальная праграма, а таксама праграмы-камунікатары для зносін. Доступу да паштовых скрыняў Халіп атрымаць не ўдалося, бо, як напісаў эксперт, «для гэтага неабходна ведаць паролі».

Ноўтбук, аднак, паведаміў Пусеў, прызнаны рэчавым доказам і далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы. Ірына Халіп, нагадаем, праходзіць як сведка па справе аб абразе палкоўніка КДБ Івана Каржа. Як сведкі па гэтай справе на мінулым тыдні былі дапытаныя журналісты Наталля Радзіна, Марына Коктыш і Святлана Калінкіна. У іх падчас ператрусаў 16 сакавіка таксама былі канфіскаваныя кампутары і ўсе носбіты інфармацыі. Наталля Радзіна пры гэтым была збітая.

Пасля азнаямлення з заключэннем экспертызы і апавяшчэнні аб далучэнні ноўтбука да матэрыялаў справы дазнаўца Пусев правёў допыт Ірыны Халіп. Па словах журналісткі, галоўным чынам яго цікавіла прафесійная дзейнасць Ірыны, а таксама функцыянаванне сайтаў charter97.org і «Беларускі партызан»:

- Цікавіліся падрабязнасцямі маёй працы: на якія тэмы я пішу, як і дзе публікуюць артыкулы, якое дачыненне маю да сайтаў Хартыі і Белпартызана. Пытаўся ён і аб тым, як увогуле артыкулы з'яўляюцца на сайтах і навошта мне патрэбна шыфравальная праграма, - распавяла сама Ірына, - прычым пытанняў на гэтую тэму было зададзена вельмі шмат, і з розных бакоў. Я ўдакладніла: а навошта? І дазнаўца Пусеў горда адказаў, што ў кожнага следчага свая тэхніка допытаў.

У канцы допыту было сказана, што журналісткі наўрад ці атрымаюць сваю тэхніку назад, так як у кожным кампутары утрымліваецца нешта, што «можа мець дачыненне» да дадзенай справы. Пры гэтым, нават пры наяўнасці гэтага «нешта» перакваліфікаваць каго-небудзь з сведак у абвінавачаных пакуль не ўяўляецца магчымым.

- На мой погляд, следства зайшло ў тупік, паколькі ад дазнаўцы Пусева патрабуюць «знайсці тое, не ведаю што». Хутчэй за ўсё - тое, што дазволіла б усіх нас выцесніць з прафесіі, заняць іншымі справамі - адвакатамі, паходамі па судах, касацыю і г.д. Бо відавочна, нічога цікавага персанальна для Каржа ў нашых кампутарах знойдзена не было. А з нас і так ужо вырвалі ўсё, што маглі.

Увогуле, час ужо сканчаць ўсю гэтую гісторыю: доўгае следства прыйшло хіба што да высновы аб тым, што канфіскацыі, ператрусы і выклікі на допыты не спынілі нашу працу, а дзесці і дадалі рызыкі, - сказала Ірына Халіп пасля сённяшняга допыту.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках