19 траўня 2024, Нядзеля, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацболаў, якія пратэставалі супраць указу № 60, затрымалі (Фота)

12

23 чэрвеня ўвечары ў Менску прайшла акцыя нацыянал-бальшавікоў супраць ўказу № 60 аб рэгуляванні інтэрнэту.

Акцыя скончылася затрыманнямі яе ўдзельнікаў, піша БелаПАН.

У 19 гадзінаў шэсць чалавек выйшлі на плошчу Свабоды, трымаючы ў руках аркушы фармату А4 з надпісам «Свабоду інтэрнэту». Удзельнікі акцыі былі апранутыя ў майкі з выявай чырвонага перакрэсленага круга і надпісам унутры «Указ № 60», а таксама з надпісам «Свабоду інтэрнэту». Маладыя людзі прастаялі каля трох хвілінаў, пасля чаго падышлі супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння затрымалі іх, пасадзілі ў аўтазак і павезлі ва УУС Цэнтральнага раёна.

Актывісты нацыянал-бальшавіцкага руху падавалі заяўку на правядзенне на плошчы Свабоды мітынгу за свабоду інтэрнэту, аднак Менгарвыканкам не санкцыянаваў мерапрыемства.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках