16 траўня 2024, Чацвер, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскіх прыпынках забароняць паліць

50

У Менску збіраюцца павялічыць колькасць зон непалення, абвясціўшы такімі прыпынкі грамадскага транспарту.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, галоўны санітарны лекар горада Фёдар Германовіч сёння на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме, перадае БелТА.

«З прадпрыемствам «Гаррамаўтадор» мы дамаўляліся, што на прыпынках павінны быць вывешаныя знакі аб забароне на паленне. Дарожнікі часткова зрабілі гэта», - сказаў Фёдар Германовіч. Па яго словах, насельніцтва станоўча рэагуе на ініцыятыву санслужбы. «Гэтая ідэя правільная, яе неабходна працягнуць і завяршыць», - падкрэсліў галоўны санітарны лекар горада.

Фёдар Германовіч растлумачыў, што ўстаноўка знакаў аб забароне на паленне на прыпынках - гэта не забароннаяы мера, а толькі рэкамендацыя, да якой санслужба заклікае гараджан прыслухацца. Тым самым у Менску павялічыцца колькасць зон непалення.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках