banner1 banner1 banner1

30.07.2010

Турыст з Лондану прыехаў у Беларусь на 10 дзён, але ўцёк праз тры! важная навіна 157

11:40, — Грамадства

Турыст з Лондану прыехаў у Беларусь на 10 дзён, але ўцёк праз тры!

Брытанец прасадзіў у беларускай сталіцы 500 даляраў за тры дні і спытаўся: «Як вы выжываеце ў месяц на 300?!»

Гэтую гісторыю, якая здарылася некалькі дзён таму, распавёў «Еўрарадыё» супрацоўнік адной з найбуйнейшых менскіх турфірмаў.

«Звярнуўся да нас турыст з Лондана, захацеў 10 дзён пабыць у Беларусі. Загадзя адмовіўся ад перакладчыка — сказаў, што ўжо быў у Малдове, Расеі, Украіне, праблемаў з мовай не ўзнікала. Ён прыехаў, а праз тры дні прыйшоў да нас і сказаў: «Хачу дадому! Дайце квіток на бліжэйшы рэйс дадому!» Мы сталі распытваць, што здарылася. Кажа: «Знаходзіцца тут больш не магу! Не магу чытаць па-расейску, а ніводнай лацінскай літары я не пабачыў. Такога нідзе няма! У вас дорага! Таксі даражэй, чым у Лондане, кавярні даражэй, пайсці ў клуб даражэй, транспарт даражэй! Я за тры дні прасадзіў 500 даляраў!» І ўрэшце рэшт ён запытаўся: «Як вы выжываеце тут на 300 у месяц?!», - распавялі ў турфірме.

Супрацоўнік турфірмы кажа, што сітуацыю з брытанцам яны вырашылі, але асадак, як кажуць, застаўся:

«Квіток мы яму знайшлі, адправілі яго. Але горкае пачуццё засталося… У яго прагучала добрае параўнанне нашай краіны з прыгожай жонкай: калі у цябе прыгожая жонка, але няма з ёй агульнай мовы — дык можаш толькі любавацца ёю… Маўляў, усё добра, людзі добрыя, наўкол прыгожа, чыста. Але няма базавых рэчаў, на якіх можна пабудаваць узаемаадносіны ў краіне».

Колькі ж у сярэднім аддасць замежнік за тыдзень у Беларусі?

«Калі гэта будзе гатэль тры зоркі эканом-класа, са сняданкам плюс візавая падтрымка — гэта 600-650 даляраў за тыдзень. Калі патрэбны трансфер з аэрапорта і назад — гэта будзе 750 даляраў за тыдзень», - кажа супрацоўнік турфірмы.

Пры гэтым, не забудземся дадаць яшчэ і кошт беларускай візы, якая зусім не танная!

«Сярэднееўрапейская — 60 еўра, пры атрыманні ў консульстве Рэспублікі Беларусь. Для брытанцаў яна вышэйшая — здаецца, 120 ці 130 еўра», - сказалі ў турфірме.

Ці шмат турыстаў імкнецца у Беларусь з такімі драконаўскімі ўмовамі? Як паказваюць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за 2009 год нашую краіну арганізавана наведала 95,5 тысячаў замежнікаў. З іх — 59,9 тысячаў з краінаў СНД. Сярэдняя працягласць знаходжання турыста ў Беларусі — 5 дзён. У гэтым годзе вынікі яшчэ лепшыя — за паўгода, паводле Міністэрства спорту і турызму, колькасць турыстаў павялічылася на 20,9% у параўнанні з гэткім жа перыядам 2009 года.

Аднак супрацоўнікі турфірмаў падаюць іншыя звесткі. Менеджэрка буйной сталічнай турфірмы кажа, што замежнікаў сёлета значна менш, чым раней.

«На жаль, у гэтым годзе менш, чым у мінулым. Асноўным чынам вінаватае павелічэнне консульскіх збораў у аэрапорце. У гэтым годзе візы ў аэрапорце ў нас атрымлівала на 80% чалавек менш, чым у мінулым. Росту няма, ёсць нават зніжэнне турыстычнай плыні».

Цікава, за 700-750 даляраў, якія выкладзе замежнік за тыдзень у Беларусі — куды за іх можа паехаць беларус?

«У Францыю, Гішпанію, Італію можна з’ездзіць за гэтыя грошы на экскурсійныя туры… За гэтыя грошы беларусы цяпер лятаюць у Турцыю, напрыклад. Нават за меншыя — можна паляцець на 10 начэй за 600 даляраў усяго. Можна паехаць практычна ў любую краіну за гэтыя грошы — і атрымаць лепшы сервіс. Бо аплочваючы 700 даляраў за тыдзень у Беларусі, турыст жыве ў трохзоркавым гатэлі, які зусім не апраўдвае гэтыя тры зоркі», - паведаміла тураператарка.

Супрацоўнікі турфірмы кажуць, што ў замежнікаў, якія любяць вандраваць, ёсць адпаведныя форумы ў інтэрнэце. І там Беларусь не надта шануюць…

«Адзін з нашых турыстаў, англічанін, пасля прыезду сюды, сказаў, што яго моцна адгаворвалі ехаць у Беларусь. Але ён, як чалавек цікаўны, вырашыў прыехаць паглядзець, бо вандруе шмат. А ўвогуле сярод еўрапейскіх турыстаў існуе такое меркаванне, што Беларусь — краіна экстрэмальнага турызму. Пішуць: «Будзьце гатовыя, што ў Беларусі афіцыянты не ўсміхаюцца, ангельскай мовы не ведаюць. Людзі ветлівыя, але паказаць гэтага не ўмеюць». У мінулым годзе былі шакаваныя, што за рушнік і бялізну ў гатэлі давялося даплачваць!»

Эксперт у галіне турызму, дырэктар выдавецтва «Рыфтур» і выдавец газеты «Турызм і адпачынак» Сяргей Плыткевіч мяркуе, што нашага брытанца, які ўцёк праз тры дні, проста недабраякасна абслужылі — не папярэдзілі, якія тут асаблівасці.

Плыткевіч мяркуе, што Беларусь увогуле не надта клапоціцца аб стварэнні станоўчага турыстычнага іміджу на міжнародным рынку:

«На жаль, імідж Беларусі на міжнародным турыстычным рынку не надта спрыяльны. Больш за тое, палякі і літоўцы задаюць пытанне: «А як да вас даехаць, а нас там не арыштуюць?» Гэта смешна з нашага боку, а з іншага боку гэта гаворыць пра тое, што дзяржава, турыстычныя ўлады не дапрацоўваюць. Пакуль не будзе спрыяльнага іміджу Беларусі, разлічваць на турыстаў немагчыма».

Гасціннасць беларусаў не ведае межаў

З замежнымі мовамі ў беларусаў пакуль не вельмі...

Таму пра такую колькасць турыстаў, як у іншых еўрапейскіх сталіцах, мы пакуль толькі марым

Напісаць каментар (157)

Навіны
па тэме

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  05.09.10  06.09.10
EUR3 866.133 866.13
USD3 015.003 015.00
RUB98.2398.23

«Хросны бацька». 1, 2 і 3 часткі

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   06.09   07.09 
Брэст Дождь+13
+10
Дождь+15
+9
Віцебск Ясно+16
+7
Ясно+16
+6
Гомель Ясно+21
+8
Ясно+19
+7
Гродна Небольшой дождь+16
+9
Возможен дождь+17
+8
Мінск Небольшая облачность+17
+7
Ясно+16
+6
Магілёў Ясно+17
+7
Ясно+16
+6

Новости Байнета

Папулярныя навіны

Найден мертвым у себя на даче журналист Олег Бебенин (49216)

3.09, 19:42, — Палітыка

Андрей Санников: «Я не верю в самоубийство Олега Бебенина» (38843)

4.09, 13:44, — Палітыка

Беларускі ОНТ пра аўтапрабег Пуціна: Дурні на дарогах (Відэа) (28586)

2.09, 9:41, — Палітыка

Дыктатар cфальсіфікаваў уласную біяграфію (Відэа, фота) (25364)

1.09, 9:20, — Палітыка

Лукашэнка: Да тэракту ў амбасадзе РФ датычныя нягоднікі і падонкі з расейскіх спецслужбаў (25242)

1.09, 15:13, — Палітыка

Чарговая аварыя з удзелам машыны картэжа дыктатара? (Фота) (24074)

3.09, 14:19, — Здарэнне

Дмитрий Бондаренко: «У экспертов есть большие расхождения даже в дате смерти» (22866)

4.09, 18:45, — Палітыка

Пуцін пра Лукашэнку: Я нават не памятаю, што ён казаў (22707)

30.08, 14:16, — Палітыка

Амбасаду Расеі ў Менску закідалі «кактэйлямі Молатава» (Відэа) (21150)

31.08, 8:54, — Палітыка

Мядзведзеў: «Гэта не прававыя, а медыцынскія абмежаванні» (19588)

2.09, 16:04, — Эканоміка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: