17 траўня 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстанскія СМІ: «Палітычная рэпутацыя Лукашэнкі цалкам знішчаная»

23

Расея, раней актыўна падтрымліваючы беларускага кіраўніка, больш не стаіць на ягоным баку, лічаць у Казахстане.

Для дасягнення палітычных мэтаў усе метады добрыя. Напярэдадні саміту ЕўрАзЭС адначасова два расейскія тэлеканалы выпусцілі ў эфір дакументальныя фільмы з абвінавачваннямі ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, якія выклікалі найшырэйшы грамадскі рэзананс, піша казахстанская газета «Рэспубліка».

Фільм «Хросны бацька» выйшаў у эфір тэлеканала НТВ у нядзелю 4 ліпеня. У той жа дзень дзяржаўны тэлеканал Russia Today прадэманстраваў сюжэт «Апошні дыктатар Эўропы». Галоўным героем абедзвюх перадач стаў Аляксандр Лукашэнка, выстаўлены ў самым непрывабным выглядзе. У самой Беларусі фільмы ў эфір не патрапілі, але іх ужо можна свабодна паглядзець у Інтэрнэце.

Абодва сюжэты падкрэсліваюць ідэю таго, што Беларусь, будучы доўгі час прыхільнікам і саюзнікам Расеі, у нейкі момант кардынальна змяніла мадэль паводзінаў. «Да апошняга часу адносіны паміж Масквой і Менскам былі сяброўскімі. Аднак складваецца ўражанне, што ў галаве Лукашэнкі нешта пераклініла ... І цяпер яго былыя саюзнікі - нумар адзін у спісе яго галоўных ворагаў», - гаворыцца ў сюжэце Russia Today.

Зрэшты, фільм, паказаны НТВ у межах праграмы «Надзвычайнае здарэнне», звярнуў на сябе куды больш увагі. «Хросны бацька» распавядае пра ролю Лукашэнкі ў знішчэнні палітычных апанентаў. У якасці прыкладаў прыводзіцца загадкавая смерць віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданні і забойства былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсмена і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. Не абышлі ўвагай і асабістае жыццё Лукашэнкі, надаўшы ўвагу лёсу каханкі і пазашлюбнаму сыну беларускага кіраўніка.

Таксама ў фільме прыводзяцца выказванні Лукашэнкі, дзе ён хваліць Гітлера і кажа пра тое, што Германія 30-х гадоў з'яўляецца для яго лепшай мадэллю дзяржаўнага ладу.

Беларуская амбасада ў Маскве ўжо выказала сваю незадаволенасць. Зрэшты, афіцыйны Менск пакуль маўчыць, не жадаючы, мабыць, ладзіць скандал падчас саміту ЕўрАзЭС, які праходзіць зараз у Астане. «Я думаю, што афіцыйная рэакцыя будзе, але крыху пазней. Прэзідэнт, як і яго калегі, кіраўнікі Расеі і Казахстана, зараз займаецца сур'ёзнай справай, якая будзе вызначаць жыццё нашай краіны. А рэакцыя на гэты закід - справа іншая», - заявіў кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі Павел Лёгкі.

Канцэнтрацыя «чорнага піяру» ў названых сюжэтах цалкам знішчае палітычную рэпутацыю Лукашэнкі. Беларускія чыноўнікі і дыпламаты не сумняюцца, што за гэтым фільмам стаіць вышэйшае кіраўніцтва Расеі. «Чорны піяр і хлусня ў дачыненні да Беларусі выглядаюць цалкам арганізаванымі», - заявіла крыніца ў беларускай дэлегацыі агенцтву «БелТА».

Калі і так, то, выпускаючы тэлеперадачы, планавалася забіць цэлы статак зайцаў, лічаць аналітыкі. Па-першае, можна лічыць гэта адказам на апошнюю «газавую вайну», падчас якой замест абмеркавання цэнавых палітык Лукашэнка стала «пераходзіў на асобы». Па-другое, можна назваць гэта пакараннем за зацягванне працэсу ратыфікацыі Мытнага кодэкса і за ўпартасць у спробах прымусіць Расею даць Беларусі дадатковыя льготы па пошлінах. Дарэчы, да моманту пакарання можна аднесці і той факт, што ў межах саміту ЕўрАзЭС наогул не прадугледжана асобнай сустрэчы прэзідэнта Беларусі з расейскім кіраўніком Дзмітрыем Мядзведзевым.

Ну і па-трэцяе, да чаго можна аднесці падобны інфармацыйны ўдар, - гэта будучыя выбары прэзідэнта Беларусі. Намёк, дакладней, просты тэкст, што Расея, актыўна падтрымліваючы раней Аляксандра Лукашэнку, больш не стаіць на ягоным баку. Журналіст Павал Шарамет у інтэрв'ю выданню «Беларускі партызан» назваў прапагандысцкі фільм «чорнай пазнакай» ад расейскіх уладаў. Да гэтага варта ўзгадаць пра тое, наколькі «своечасова» расейскія СМІ пачалі распавядаць сваёй аўдыторыі аб тым, як недабрабытна выглядаюць справы ў Кыргызтане і хто ў гэтым вінаваты - незадоўга да красавіцкай рэвалюцыі. Менавіта тады ў СМІ прагучала фраза - «Крэмль выдаў «чорную пазнаку» Бакіеву». Сітуацыя паўтараецца, толькі з іншай рэспублікай былога Саюза?

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках