5 траўня 2024, Нядзеля, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» занепакоеныя пераследам Наталлі Радзінай і сайта charter97.org

10
«Рэпарцёры без межаў» занепакоеныя пераследам Наталлі Радзінай і сайта charter97.org

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» заклапочаная прыгнётам онлайн-журналістаў у Беларусі.

Як нагадваюць «Рэпарцёры без межаў», журналіст апазіцыйнага сайта charter97.org Наталля Радзіна была дапытаная 1 ліпеня адносна каментароў, размешчаных на сайце. Гэта быў яе чацвёрты допыт, пачынаючы з сакавіка.

«Улады ўзмацняюць ціск, усё часцей праводзячы допыты, канфіскацыі матэрыялаў і прымаюць заканадаўчыя ініцыятывы, якія абмяжоўваюць свабоду слова», - гаворыцца ў заяве «Рэпарцёраў без межаў». «Яны спрабуюць усталяваць такі ж кантроль над Інтэрнэтам, як яны ўсталявалі над іншымі СМІ».

«Запалохванне журналістаў узмацнілася ў сувязі з надыходзячымі ў бліжэйшыя месяцы прэзідэнцкімі выбарамі. Гэта з'яўляецца спробай пакласці канец крытыцы і плюралізму, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай свабодных выбараў», - заяўляюць«Рэпарцёраў без межаў».

Каментары, якімі быў выкліканы апошні допыт Радзінай, былі выказаныя на сайце ў падтрымку ветэранаў Савецка-Афганскай вайны, якія адмовіліся прыняць юбілейныя медалі з рук Аляксандра Лукашэнкі. Кампутары і абсталяванне былі канфіскаваныя з офіса сайта charter97.org у сакавіку ў сувязі з іншай крымінальнай справай, і так і не былі вернутыя.

Указ № 60 «Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», прыняты ў лютым і ўступіў у сілу 1 ліпеня. Ён усталёўвае ўзмацненне кантролю над зместам інтэрнэт-сайтаў і доступам у Інтэрнэт, а таксама патрабуе ад правайдэраў Інтэрнэт-паслуг прадстаўлення тэхнічных дэталяў аб інфармацыйных онлайн-рэсурсах, сетках і сістэмах.

Указ таксама патрабуе ад правайдэраў Інтэрнэт-паслуг ідэнтыфікаваць усе тэхнічныя прылады, уключаючы кампутары і мабільныя тэлефоны, якія выкарыстоўваюцца для падлучэння да Інтэрнэта. Відавочна, што мэта гэтых новаўвядзенняў - гэта забяспечыць ураду кантроль над доступам у Інтэрнэт.

У той жа час, кожны, хто падключаецца да Інтэрнэта ў інтэрнэт-кавярні або, напрыклад, у сваёй кватэры, цяпер губляе ананімнасць у той час, як логі яго падключэнняў будуць захоўвацца на працягу года. Усе гэтыя меры непазбежна адаб’юць у многіх ахвоту наведваць незалежныя і апазыцыйныя сайты.

Указам таксама ствараецца аналітычны цэнтр пры Аляксандру Лукашэнку, задачай якога будзе адсочванне зместу перад тым, як яно публікуецца ў онлайне, ўсталёўваючы цэнзуру на вышэйшым урадавым узроўні.

Разгром офіса сайта charter97.org, 16 сакавіка 2010 года

Разгром офіса сайта charter97.org, 16 сакавіка 2010 года

Разгром офіса сайта charter97.org, 16 сакавіка 2010 года

Журналіст сайта Наталля Радзіна была збіта супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным - яе ўдарылі кулаком у твар

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках