18 траўня 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэднія зарплаты супрацоўнікаў ПВТ беларусам не сніліся

57

Сярэднямесячная заработная плата працаўнікоў Парку высокіх тэхналогіяў склала 3 мільёны 416 тысячаў рублёў.

Рост аб'ёмаў вытворчасці праграмнага забеспячэння ў Парку высокіх тэхналогіяў за студзень-чэрвень 2010 года склаў 140% да адпаведнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамляе Electroname.com са спасылкай на прэс-службу ПВТ.

Экспарт праграмнага забеспячэння і паслугаў у 1 паўгоддзі 2010 года павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 27,6%. Доля экспарту ў агульным аб'ёме вытворчасці ПВТ склала 79%.

Замоўцамі Парку высокіх тэхналогіяў з'яўляюцца кампаніі з 48 краінаў свету.

42% экспарту прадукцыі рэзідэнтаў ПВТ прыпадае на краіны Паўночнай Амерыкі, 30% - Заходняй Еўропы, 21% - на краіны СНД.

Па стане на 1 ліпеня 2010 года ў Парку высокіх тэхналогіяў зарэгістраваныя 84 рэзідэнты.

Агульная спісачная колькасць працаўнікоў кампаніяў-рэзідэнтаў Парку склала 7867 чалавек. За першыя шэсць месяцаў 2010 года ў Парку былі створаныя 419 новых працоўных месцаў. Сярэднямесячная заработная плата працаўнікоў склала 3 мільёна 416 тысячаў рублёў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках