3 траўня 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўская праваабаронца: Пацюнас быў забіты КДБ Беларусі

9
Літоўская праваабаронца: Пацюнас быў забіты КДБ Беларусі

Гучную заяву Ніёле Садунайтэ зрабіла 23 жніўня падчас мітынгу ў Вільні.

Дысідэнт Ніёле Садунайтэ, выступаючы ў панядзелак ля помніка паэту Міцкевічу ў Вільні, дзе ўзгадвалі 23-годдзе з часу першага мітынгу, на якім публічна асуджаўся пакт Молатава-Рыбентропа, упэўненая, што супрацоўнік дзяржбяспекі Літвы Вітаўтас Пацюнас, які загінуў чатыры гады таму ў Беларусі, быў забіты, паведамляе ru.DELFI.lt.

«Пацюнаса чатыры гады таму забілі. Забілі. Сто адсоткаў. Я і Валдасу Адамкусу казала пра гэта пасля забойства. Няхай возьмуць тых беларускіх КДБістаў, хай яны пакажуць, як выштурхоўвалі яго праз акно, якое адчыняецца ўсяго на такую адлегласць, што толькі дзяўчына ростам 150 см і вагой 50 кг зможа вылезці», - заявіла праваабаронца.

Вітаўтас Пацюнас, які працаваў ў літоўскім консульстве, загінуў пры нявысветленых абставінах падчас камандзіроўкі ў Берасце 23 жніўня 2006 года. Пракуроры прыйшлі да высновы, што ён загінуў у выніку няшчаснага выпадку - выпадзення з акна, дасудовае расследаванне было закрытае, аднак пасля скаргі сваякоў загінулага ў суд расследаванне аднавілі ў трэці раз.

У лютым 2010 года справа была перакваліфікаваная і расследуецца як забойства.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, пракуроры перакваліфікавалі справу, таму што атрымалі новыя дадзеныя, аднак не ўдакладняюць якія і не каментуюць ход следства.

Сярод версій аб прычынах магчымага забойства ў апошні час ў літоўскім друку згадвалася, што Пацюнас самастойна цікавіўся карупцыйнымі сувязямі літоўскіх бізнэсоўцаў і палітыкаў, непразрыстымі энергетычнымі праектамі, а таксама знікненнем грошай, якія прызначаліся беларускай апазіцыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках