19 траўня 2024, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія АпСоСы хочуць стаць плацёжнымі агентамі

5

Беларускія сотавыя аператары хацелі б стаць плацёжнымі агентамі. З такой просьбай ад імя аператараў звярнулася ў Саўмін і Нацбанк асацыяцыя «Белінфакам».

Асацыяцыя ўнесла прапановы па праекце ўказа прэзідэнта «Аб адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь», які накіраваны на ўрэгуляванне пытання прыёме плацяжоў з боку РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта» як плацёжных агентаў адпаведных банкаў і небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыяў. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Белінфакам», перадае Electroname.com.

Выказаная просьба разгледзець пытанне аб прызнанні аператараў сотавай рухомай электрасувязі, іншых юрыдычных асобаў, якія вызначаюцца Нацыянальным банкам сумесна з Саветам Міністраў «як плацёжных агентаў, што падаюць спажыўцам паслугаў інфармацыю, неабходную для ажыццяўлення плацяжоў на карысць вытворцаў паслугаў, аказваюць паслугі спажыўцам паслугаў па прыёме плацяжоў і заключылі дамову з разліковым агентам у якасці яго плацёжнага агента».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках