18 траўня 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская мастачка «затаптала» Лукашэнку (Фота)

10

21-гадовая студэнтка мастацкай акадэміі ў Познані прадэманстравала сваё бачанне сітуацыі ў Беларусі.

Цэліна Скшэбчак намалявала дзесятак партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі, «упрыгожыўшы» яго выявы слядамі ад ботаў, чырвонай фарбай і надпісамі «Праўда» дагары нагамі, паведамляе сайт udf.by.

Карціны для выставы ў Менску перавозілі праз мяжу беларускія сябры Цэліны Скшэбчак. Упершыню гэтыя карціны мастачка паказала ў сваёй акадэміі ў канцы навучальнага года і прысвяціла выставу студэнтам, якія вучацца ў Польшчы па праграме Каліноўскага. Потым нарадзілася ідэя паказаць іх у Беларусі.

«У Польшчы вельмі мала ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі. Адчуваецца такая абыякавасць да таго, што адбываецца ў суседняй краіне. Калі я даведалася, што ў Беларусі людзі не могуць свабодна паказваць свае эмоцыі і незадаволенасць палітыкай дзяржавы, дык вырашыла не стаяць убаку. Паколькі мне лягчэй намаляваць, чым сказаць, выйшаў такі цыкл карцінаў. Мне не падабаецца тое, што робіць у Беларусі Лукашэнка. Маё меркаванне – сітуацыю неабходна змяняць», - лічыць мастачка.

Да гэтага творы Скшэбчак паказалі ў Баранавічах. Паколькі легальна выставу зрабіць было немагчыма, экспазіцыю выставілі на адной з прыватных кватэраў. За гадзіну працы выставы яе наведалі 300 чалавек.

Як паведамляе сайт «Маладогу Фронту», у Менску выстава праходзіць у офісе Партыі БНФ і працягнецца да 13 жніўня.

Хутчэй за ўсё, потым карціны Цэліны могуць убачыць у Віцебску і Маскве, дзе выстава пройдзе пры падтрымцы расейскага моладзевага руху «Абарона».

Цэліна працягне маляваць карціны пра Беларусь і надалей. Яна кажа, што ў наступным цыкле хоча пазбавіцца ад плакатнасці, уласцівай для яе першых твораў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках