16 траўня 2024, Чацвер, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Зэльвы сарвалі памятную дошку Ларысы Геніюш

28
Улады Зэльвы сарвалі памятную дошку Ларысы Геніюш

Памятная дошка была ўсталяваная ў гонар 100-годдзя знакамітай беларускай паэткі.

Дошка была знятая з будынка, дзе жыла Ларыса Геніюш, пасля таго, як яе ўбачыў чыноўнік райвыканкама Юры Кулікоў, адказны за ідэалогію. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» цяперашняя гаспадыня хаты.

Па словах Кулікова, улады маюць намер «даць прававую ацэнку» несанкцыянаванаму усталяванню памятнай дошкі. Дзе зараз знаходзіцца дошка, невядома.

Ларыса Геніюш нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласці. Пасля заканчэння Ваўкавыскай гімназіі жыла з мужам-эмігрантам у Празе, дзе з'яўлялася сакратаркай прэзідэнта Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі Васіля Захаркі.

Геніюш займалася захаваннем і ўпарадкаваннем прэзідэнцкага архіва, падтрымлівала беларускіх эмігрантаў, палітычных уцекачоў і ваеннапалонных. У Празе ў 1942 годзе яна выдала сваю першую кнігу «Ад родных ніў».

5 сакавіка 1948 года, з'яўляючыся грамадзянкай Чэхаславаччыны, Геніюш была арыштаваная, а ў 1949 годзе ў Менску асуджаная на 25 гадоў пазбаўлення волі як асоба без грамадзянства. Пакаранне адбывала ў лагерах Комі і Мардовіі. У 1956 годзе была датэрмінова вызваленая, але дагэтуль не рэабілітаваная. Пасялілася на радзіме мужа — у Зэльве, дзе фактычна знаходзілася пад хатнім арыштам, нават не маючы магчымасці пабачыць адзінага сына, які жыл у Беластоку (Польшча). Да самай смерці — 7 красавіка 1983 года — паэтка так і не прыняла савецкага грамадзянства.

Беларускія ўлады дагэтуль не рэабілітавалі паэтку.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках