20 траўня 2024, панядзелак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За адзін дзень - два самагубствы ў бальніцах Менска

9

Органы пракуратуры праводзяць праверкі па фактах самагубстваў двух пацыентаў у 9-й клінічнай бальніцы і РНПЦ псіхічнага здароўя ў Менску.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў, 16 верасня прыкладна ў 17.00 з балкона дзявятага паверху 9-й бальніцы выкінуўся 68-гадовы мужчына, які знаходзіўся на лячэнні. Пенсіянер памёр на месцы. Высветлілася, што за некаторы час да суіцыду мужчына знаходзіўся ў дрэнным настроі, казаў, што яму надакучыла жыць і хварэць.

У той жа дзень у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках у туалетным пакоі была выяўлена ў пятлі 44-гадовая пацыентка.

Па першым выпадку праверку праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы, па другім - Цэнтральнага.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках