17 траўня 2024, Пятніца, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцы Хімкінскага лесу: Заява аб падпале амбасады – хлусня і правакацыя

13

Заява «анархістаў» аб падпале амбасады РФ у Менску абвергнутая.

Сёння ў Сетцы з'явілася заява нейкай «групы анархістаў», якія сцвярджаюць, што гэта яны кінулі «кактэйлі Молатава» ля амбасады ў Менску. Тэкст, як паведамляе «Інтэрфакс», быў размешчаны на сайце belarus.indymedia.org.

Аўтары сцвярджаюць, што дзейнічалі ў знак салідарнасці з абаронцамі Хімкінскага лесу ў Расеі. «Гэтай акцыяй мы выказваем гнеў і пратэст супраць арыштаў і рэпрэсіяў у дачыненні да сацыяльных актывістаў, якія паўсталі на абарону Хімкінскага лесу», - пішуць яны.

Гэтую інфармацыю адразу ж падхапілі ў ГУУС Менска і заявілі, што версія пра датычнасць анархістаў да таго, што адбылося, будзе адпрацаваная. Як сцвярджае міліцыя, у Беларусі налічваецца «некалькі дзясяткаў» анархістаў, не аб'яднаных у якую-небудзь арганізацыю з дакладнай структурай.

Пазней заява была выдаленая з сайта belarus.indymedia.org. Зараз на рэсурсе размешчаная афіцыйная заява з гэтай нагоды:

«Кампанія па вызваленні хімкінскіх закладнікаў не мае інфармацыі, ці з'яўляецца гэтая акцыя дзеяннямі правакатараў ці сапраўды неабыякавых людзей. Але мы ўпэўненыя, што падобныя дзеянні не могуць дапамагчы ні зняволеным паплечнікам, ні кампаніі ў цэлым.

Сайт indymedia з'яўляецца рэсурсам з адкрытай публікацыяй. У яго няма рэдакцыйнай групы і рэдакцыйнай палітыкі, увесь кантэнт фармуецца карыстальнікамі, сайт не з'яўляецца органам якой-небудзь арганізацыі ці партыі.

Апублікаваны сёння ўначы свежазарэгістраваным карыстальнікам feelmind1 матэрыял пра ўзяцце на сябе ананімнай групай анархістаў адказнасці за напад на амбасаду не дазваляў адназначна меркаваць пра яго дакладнасць.

Акрамя таго, тэкст, які не спасылаецца на якія-небудзь знешнія сайты і не згадвае якія-небудзь вядомыя па іншых крыніцах групоўкі, мог стварыць у недасведчанага ў нюансах функцыянавання медыя-цэнтра іншага назіральніка памылковае ўражанне, што аўтарства заявы (і адпаведна, адказнасць за акцыю) належыць медыя-цэнтру.

З улікам усіх абставінаў, адразу пасля выяўлення мадэратарам матэрыял быў выдалены ў адпаведнасці з пунктам 9.2.4 грамадскай дамовы беларускай індымедыі».

Інцыдэнт ля амбасады РФ адбыўся ў ноч на 31 жніўня. На тэрыторыю дыпмісіі былі кінутыя дзве бутэлькі з запальнай сумессю. Адна з іх падпаліла службовую машыну. Пацярпелых няма.

Расейскі МЗС у сувязі з тым, што адбылося, запатрабаваў «выяўлення і пакарання выканаўцаў і арганізатараў». Тым часам Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 верасня, што інцыдэнт мог быць арганізаваны расейскім бокам, які жадаў такім чынам дыскрэдытаваць беларускае кіраўніцтва. «Хутчэй за ўсё, ім патрэбны быў гэты інцыдэнт, каб паказаць: вось бачыце, які там урад, Лукашэнка, які ледзь не сам зладзіў гэты тэракт, як яны яго называюць», - сказаў ён і звязаў падпал машыны ля амбасады з інфармацыйнай кампаніяй, якая вядзецца супраць яго ў Расеі ў апошнія месяцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках