19 траўня 2024, Нядзеля, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія гатовая прыняць усіх беларускіх палітуцекачоў

19
Чэхія гатовая прыняць усіх беларускіх палітуцекачоў

І абяцае не выдаваць іх Беларусі, нягледзячы на патрабаванні Інтэрпола. А актывістам апазіцыі могуць выдаваць візы па спрошчанай працэдуры.

Пра гэта падчас сустрэчы з дэлегацыяй беларускіх дэмакратычных сіл заявіў міністр унутраных спраў Чэхіі Радэк Ён, паведамляе Еўрарадыё.

"Чэхія ведае, што КДБ мае даволі вялікія магчымасці для маніторынгу сітуацыі, і як толькі пачнуцца працэдуры палітычнага прытулку, тут жа з'яўляецца ліст Інтэрпола, што гэтага чалавека трэба выдаць. Чэхія не будзе ажыццяўляць экстрадыцыі беларускіх палітуцекачоў. Больш за тое, Чэхія гатовая прыняць і абараніць ўсіх беларускіх палітуцекачоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010", - сказалі прадстаўнікі МУС.

На сустрэчы з чэшскім міністрам і дырэктарам аддзела па міграцыі Томашам Хайшманам прысутнічалі Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Казулін, Дзяніс Садоўскі і Віктар Івашкевіч.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках