19 красавiка 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі вязняў КДБ сустрэліся з Кэтрын Эштан

46
Сваякі вязняў КДБ сустрэліся з Кэтрын Эштан

Сёння ў Брусэлі Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан сустрэлася з беларускімі дэмакратамі.

Пра гэта charter97.org паведаміла сястра арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава.

Як заявіла Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ Кэтрын Эштан, "я хачу сустрэцца з міністрам замежных справаў Беларусі толькі для таго, каб гледзячы яму ў вочы папярэдзіць, што ў беларускай улады засталіся лічаныя дні і гадзіны, каб адпусьціць усіх арыштаваных і паспрабаваць наладзіць адносіны з ЕЗ". "У адваротным выпадку будуць уведзеныя самыя жорсткія санкцыі", дадала яна.

Баранэса паразмаўляла з дачкой Уладзіміра Някляева Евай і сястрой Андрэя Саннікава Ірынай і запэўніла, што ЕЗ прыкладзе ўсе сілы для вызвалення беларускіх лідэраў і ўсіх палітвязняў. "Мы не чакалі, што беларускія ўлады праігнаруюць ўсе папярэднія дамоўленасці і развяжуць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці. Мы рашуча наладжаныя пакласці гэтаму канец", сказала Кэтрын Эштан. "Еўропа будзе адкрывацца для грамадзян Беларусі па-за залежнасцю ад таго, якія санкцыі будуць уведзеныя ў адносінах да рэжыму", запэўніла Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ.

Ірына Багданава і Ева Някляева перадалі баранэсе Эштан патыцыю ад грамадзянскай ініцыятывы “Вызваленне”, у якую ўваходзяць сваякі вязняў КДБ.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках