29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19 студзеня - дзень салідарнасці з беларусамі

62

19 студзеня ў розных краінах свету адбудуцца акцыі салідарнасці з беларускім народам.

Роўна праз месяц пасля крывавага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў беларусы замежжа і проста неабыякавыя людзі правядуць акцыі ў падтрымку ахвяр рэпрэсій і будуць пратэставаць супраць хвалі гвалту, фальсіфікацый і хлусні, якая захліснула Беларусь.

Як паведамілі charter97.org актывісты з Кракава, студэнты кракаўскіх ВНУ арганізуюць спецыяльную акцыю ў гэты дзень.

Таксама 19-га Беларускі Свабодны тэатр, Amnesty International і Public Theater у Нью-Ёрку праводзяць акцыю пратэсту "Free Belarus", у якой прыме ўдзел тэатральная супольнасць Нью-Ёрка. Акцыя адбудзецца з 12.00 да 13.00. Пра месца правядзення жыхары Нью-Ёрку могуць даведацца, набраўшы на сваім мабільным тэлефоне слова "protest", і адправіўшы яго на нумар 27138.

Акцыя салідарнасці ў Празе

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках