18 траўня 2024, Субота, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякоў вязняў КДБ прынялі ў амбасадзе Вялікабрытаніі

4
Сваякоў вязняў КДБ прынялі ў амбасадзе Вялікабрытаніі

Сваякі палітвязняў 17 студзеня сустрэліся з амбасадарам Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.

Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы "Вызваленне" Вольга Бандарэнка, Мілана і Алена Міхалевіч, Ульяна Кобец і Ала Уладзіміраўна Саннікава распавялі пра лёс сваіх родных, арыштаваных пасля разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня. У амбасадзе ім быў аказаны цёплы і сардэчны прыём, а спадарыня Амбасадар выказала разуменне і падтрымку сем'ям.

Сваякі вязняў КДБ распавялі прадстаўніку Вялікабрытаніі аб абуральна лісце амбасадара Беларусі ў Лондане, які бессаромна сцвярджае аб нібыта "курортных" умовах ўтрымання палітвязняў.

Спадарыня Томас запэўніла, што ўрад Вялікабрытаніі прыкладае ўсе сілы для вызвалення вязняў і прымае адпаведныя рашэнні. Урад каралеўства з вялікай заклапочанасцю сочыць за развіццём сітуацыі ў нашай краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках