13 траўня 2024, панядзелак, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апякунства над Данікам пакуль не ўстаноўленае (абноўлена)

27
Апякунства над Данікам пакуль не ўстаноўленае (абноўлена)

Рашэнне аб апякунстве над сынам кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп трохгадовым Даніілам яшчэ не прынятае.

Аб гэтым паведаміла БелаПАН начальнік упраўлення адукацыі Партызанскага раёну Менску Любоў Дэйхіна.

Тым самым яна аспрэчыла інфармацыю некаторых СМІ аб тым, што апекуном прызначаная бабуля хлопчыка Люцына Халіп.

Дэйхіна адзначыла, што яшчэ не завершаны збор дакументаў, вызначаных Палажэннем аб парадку арганізацыі работы па ўстанаўленні апекі (папячыцельства) над дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў. Яна пацвердзіла, што супрацоўнікі органаў апекі Партызанскага раёна Менска абследавалі ўмовы пражывання Данііла, а бабуля перадала сабраныя ёю дакументы для афармлення апекі над хлопчыкам. Згодна з гэтымі дакументамі, па стане здароўя бабуля Люцына Халіп можа быць апекуном свайго ўнука.

Разам з тым начальнік упраўлення адукацыі падкрэсліла, што гэта не ўсе неабходныя паперы, і "ёсць яшчэ шэраг дакументаў, якія трэба сабраць". "Калі будзе ўвесь пакет дакументаў, тады будзе прынятае рашэнне", - сказала Дэйхіна. Яна таксама заявіла, што ўсе адміністрацыйныя працэдуры па разглядзе заявы бабулі аб апякунства, якую яна напісала 24 снежня 2010 года, будуць праведзеныя ў тэрмін. Нагадаем, ён мінае праз месяц, гэта значыць, 24 студзеня.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ўпраўленне адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна прыняло рашэнне ў справе аб апякунстве Данілы Саннікава.

Кіраўнік аддзела Любоў Дейхіна паведамляе "Народнай Волі", што апекуном трохгадовага Даніка будзе ягоная бабуля Люцыя Халіп.

Яна патлумачыла, што Люцыя Халіп прайшла медкамісію і яе прызналі здольнай даглядаць унука. Яшчэ адна камісія выканкама дала заключэнне аб тым, што дома добрыя ўмовы для Даніка.

Любоў Дэйхіна паведаміла, што хлопчыка не забяруць у бабулі з дзядулем і ён застанецца ў сям'і.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках