21 траўня 2024, aўторак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыка БНТУ звольнілі за Плошчу

113
Выкладчыка БНТУ звольнілі за Плошчу

Дацэнта кафедры фізвыхавання, заслужанага трэнера Беларусі, старшыню федэрацыі каратэ-шотакан Андрэя Вількіна звольнілі з БНТУ за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску.

Як стала вядома charter97.org, адміністрацыя вну вымусіла Андрэя Якаўлевіча напісаць заяву аб звальненні "па згодзе бакоў".

Андрэй Вількін быў арыштаваны 19 снежня і адседзеў 15 сутак у СІЗА Жодзіна. Там жа ён адсвяткаваў свой дзень нараджэння 31 снежня. Ягоная жонка, шматразовая чэмпіёнка свету па каратэ-шотакан, Святлана Вількіна таксама была арыштаваная і адседзела ў турме на Акрэсціна суткі.

Муж і жонка ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё беларускага спорту і прасоўванне краіны ў свеце. Як і большасць тых, хто прыйшоў 19 снежня на Плошчу, апазіцыйнай дзейнасцю не займаліся, а хацелі выказаць грамадзянскую пазіцыю і пратэставалі супраць беззаконня падчас выбараў.

Адміністрацыя вну вырашыла подла і дробязна адпомсціць паважаным у краіне людзям за прынцыповасць і сумленнасць.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках