20 лiпеня 2026, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Саннікава: Дух Андрэя Алегавіча не зламаны

120
Адвакат Саннікава: Дух Андрэя Алегавіча не зламаны

27 студзеня да кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікаву ўпершыню за месяц быў дапушчаны адвакат. Пра гэта charter97.org распавяла Ала Уладзіміраўна Саннікава, маці палітыка.

Па словах адваката, "Дух Андрэя Алегавіча не зламаны, трымаецца добра, нага загойваецца". Нагадаем, падчас разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў кандыдат у прэзідэнты быў жорстка збіты спецназам, яму пашкодзілі нагу.

Андрэй Алегавіч за месяц не атрымаў ні аднаго ліста ад родных. Больш ніякай інфармацыі адвакат Павел Сапелка, які даў падпіску аб невыдаванні, паведаміць не можа.

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках