6 траўня 2024, панядзелак, 6:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі Сейм рыхтуе жорсткую рэзалюцыю па Беларусі

1

Самая шматлікая апазіцыйная партыя Польшчы "Права і справядлівасць» выступае за аднаўленне санкцый у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

"ПіС" падрыхтавала праект рэзалюцыі, якую сейм Польшчы можа разгледзець ужо ў бліжэйшы час.

"Памятаючы пра традыцыі польскай барацьбы за дэмакратыю і правы чалавека сейм Польшчы асуджае фальсіфікацыю вынікаў снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і факт здзяйснення палітычных рэпрэсіяў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі», - вядзецца ў праекце рэзалюцыі.

Аўтары дакумента падкрэсліваюць, што ў Беларусі былі арыштаваныя каля 700 чалавек, у тым ліку і апазіцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта. Аўтары адзначаюць, што «з затрыманымі жорстка абыходзіліся, білі і абражалі арыштаваных, трымалі ў нечалавечых умовах, асуджалі на пазбаўленне волі метадамі, якія не маюць нічога агульнага з нормамі закона».

Сейм Польшчы "заклікае Міністэрства замежных спраў ўвесці дыпламатычныя санкцыі ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі, захоўваючы пры гэтым прынцып супрацоўніцтва грамадскасці Польшчы і Беларусі». У праекце рэзалюцыі таксама змяшчаецца заклік да ўладаў Беларусі адпусціць усіх апазіцыянераў, паведамляе «Регнум».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках