2 траўня 2024, Чацвер, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі амбасадар у Вялікабрытаніі вырашыў адмяніць Свабодны тэатр

109
Беларускі амбасадар у Вялікабрытаніі вырашыў адмяніць Свабодны тэатр

Спробы беларускіх уладаў здзяйсняць ціск на Беларускі Свабодны тэатр нават за мяжой, працягваюцца.

Пачаліся яны яшчэ ў 2007 годзе, калі беларуская амбасада ў Літве зрабіла ўсё магчымае, каб адмяніць запланаваныя гастролі беларускай трупы на сцэне Моладзевага тэатра Літвы. Кіраўніцтва тэатра тады праігнаравала патрабаванні амбасады, і гастролі адбыліся.

Пазней падобныя спробы працягваліся з зайздроснай перыядычнасцю, але ў розных формах. Адна з самых папулярных - распаўсюджванне інфармацыі аб тэатры, як аб саенталагічнай секце, у тых краінах, дзе дзейнасць гэтай секты забароненая законам. Да гэтага часу артыкулы ў Вікіпедыі на французскай, нямецкай, расейскай і італьянскай мовах ўтрымліваюць паклёпніцкую інфармацыю аб беларускіх тэатралах, распаўсюджваецца беларускімі спецслужбамі.

Пачатак цяперашняга тэатральнага сезона адзначаны яшчэ адной спробай беларускіх уладаў спыніць адзін з міжнародных праектаў Свабоднага тэатра. На гэты раз адзначыўся беларускі амбасадар у Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч.

Пасля з'яўлення інфармацыі аб тым, што Свабодны тэатр будзе прадстаўляць краіну на перадалімпійскім фестывалі ў шэкспіраўскім тэатры «Глобус» пастаноўкай «Караля Ліра», спадар Міхневіч патэлефанаваў у лонданскі тэатр і папрасіў аб сустрэчы. На ёй ён заявіў аб тым, што Беларускі Свабодны тэатр не можа прадстаўляць краіну на гэтым грандыёзным тэатральным форуме, а рабіць гэта павінен дзяржаўны тэатр. У ходзе размовы ён раскрыў арганізатарам фестывалю «таямніцу»: аказваецца, Свабодны тэатр не забаронены ў краіне, а проста сам не хоча працаваць легальна, паколькі не ў стане прадаць квіткі на свае спектаклі.

Арганізатары фестывалю праігнаравалі заявы амбасадара, паведаміўшы яму пра тое, што глядзелі спектаклі тэатра і ведаюць пра папулярнасць Беларускага Свабоднага тэатра ў свеце.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках