26 красавiка 2024, Пятніца, 14:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія ідэолагі расклеілі «страшылкі» напярэдадні гей-фестывалю (Фота)

74

Жыхарка Менску даслала ў рэдакцыю БелаПАН фотакопію звароту адміністрацыі Ленінскага раёна да грамадзянаў, які ўбачыла на дошцы абвестак ля свайго пад'езду па адрасе: вул.Рыбалка, 8.

У сваім звароце раённыя чыноўнікі клапатліва нагадваюць падапечным жыхарам, што з 11 па 23 кастрычніка ў сталіцы праходзіць «фестываль гамасэксуалістаў і лесбіянак «Гей-прайд 2011».

Аказваецца, «раней у ходзе правядзення такіх мерапрыемстваў былі адзначаныя выпадкі здзяйснення іхнімі удзельнікамі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення, супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку сэксуальнага характару, ахвярамі якіх станавіліся непаўнагадовыя і малыя».

Адміністрацыя заклікае жыхароў раёна да пільнасці, «не пакідаць без нагляду дзяцей, выключыць іхняе знаходжанне на вуліцы ў цёмны час сутак».

Пад «страшылкай» прыведзеныя кантактныя тэлефоны ідэалагічных службаў Менгарвыканкама і раённай адміністрацыі.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках