18 траўня 2024, Субота, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк распрадае маёмасць

58
Нацбанк распрадае маёмасць

Нацыянальны банк размясціў на сайце Менгарвыканкама абвестку аб продажы маёмасці, у тым ліку, якая была ва ўжыванні.

У прапанове пазначаныя, сярод іншых прадметаў, цукарніца, партфель, гербы і тэлевізар «Гарызонт».

У пераліку ёсць сейфы па кошце прыкладна ад 9 да 11 млн рублёў. За герб РБ Нацбанк хоча амаль 467 тысяч рублёў, за габелен «Пінск» - больш за 37 мільёнаў.

Ёсць прадметы і больш танныя. На продаж выстаўлены набор для піцця гарбаты: шэсць кубкаў з сподкамі (3020 рублёў за кожны), чайнік (9570) і цукарніца (4270), адзначае Onliner.by.

З новенькага таксама прадаецца (увесь пералік тут) плітка «Версаль», чамадан, папера мяшочная, скрынка. З б/у - дыктафон, іянізатар, шафа, стол і тэлевізар.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках