15 траўня 2024, Серада, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пройдуць два шэсці і мітынга з нагоды «Дзядоў»

14
У Менску пройдуць два шэсці і мітынга з нагоды «Дзядоў»

Кансерватыўна-хрысціянская партыя - БНФ мае намер правесці ў Менску два шэсця і два мітынгі, прысвечаныя Дню памінання продкаў «Дзяды».

Пра гэта БелаПАН паведаміў адказны сакратар Управы КХП - БНФ Алесь Чахольскі.

Па ягоных словах, у Менскі гарвыканкам і ў Менскі аблвыканкам яшчэ 4 кастрычніка была пададзеная заяўка на правядзенне шэсця 30 кастрычніка да ўрочышча Курапаты. «Маршрут - традыцыйны. Збор 30 кастрычніка ў 10.30 каля гадзіннікавага заводу «Луч», потым шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Пачатак мітынгу ў Курапатах запланавана на 15 гадзін», - адзначыў Чахольскі.

Акрамя таго, у Менгарвыканкам пададзеная заяўка на другое традыцыйнае шэсце, якое праводзіць КХП - БНФ. «На 6 лістапада пададзеная заяўка на шэсце ад камвольнага камбіната да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. Таксама традыцыйна збор у 12 гадзін каля камвольнага камбіната, рух па вуліцы Маякоўскага да яра», - сказаў Чахольскі.

Пакуль адказу на абедзве заяўкі няма, адзначыў Чахольскі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках