19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пікетуюць «Дойчэ банк»: Хопіць фінансаваць дыктатуру! (Фота)

33
Беларусы пікетуюць «Дойчэ банк»: Хопіць фінансаваць дыктатуру! (Фота)

Пікеты супраць аказання фінансавай дапамогі дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі прайшлі ў некалькіх гарадах Еўропы.

Акцыі пратэсту прайшлі 19 кастрычніка ў Лондане, Парыжы, Празе, Варшаве, Кіеве, Вільні, Берліне, Мюнхене, Ландсхуце і Антвэрпэне. Арганізатарам акцый выступіла кампанія Free Belarus Now, брытанская праваабарончая арганізацыя «Індэкс цэнзуры» і грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь».

Пікетоўцы сабраліся ля аддзяленняў «Дойчэ банка» з плакатамі, што заклікалі не падтрымліваць рэжым Лукашэнкі і не фінансаваць апошнюю дыктатуру Еўропы.

Арганізатары акцыі выказваюць заклапочанасць дзейнасцю «Дойчэ банка», які выступае брокерам і размяшчае на ​​сваіх гандлёвых пляцоўках беларускія еўрабонды, акцыі беларускіх прадпрыемстваў і ўдзельнічае ў інвестыцыйных праграмах і выдачы крэдытаў Беларусі. На думку арганізатараў акцыі, такая дзейнасць фактычна з'яўляецца аказаннем фінансавай дапамогі «дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі».

У петыцыі, якую арганізатары заклікаюць адпраўляць у «Дойчэ банк», гаворыцца, што па выніках маніторынгу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за мінулы год тысячы людзей былі арыштаваныя і заключаны ў турму за тое, што скарысталіся асноўнымі правамі чалавека - свабодай слова і свабодай выказвання.

«Большую частку фінансавання кіруючы рэжым выдаткоўвае на ўтрыманне рэпрэсіўнага апарата - асабістую ахову, МУС, КДБ, суды, пракуратуру, якія ажыццяўляюць прававое бязмежжа. Прынятыя дапаўненні ў закон «Аб спецслужбах», якія пашыраюць іхнія паўнамоцтвы ў плане падаўлення любога іншадумства сярод грамадзянаў Беларусі, і асабліва іхняй пратэстнай часткі. Цяпер ўзаконенае права па ўжыванні зброі, ажно да забойства грамадзянаў, якія выказваюць незадаволенасць дзеючай уладай», - гаворыцца ў петыцыі.

Аўтары заявы адзначаюць, што ў цяперашні час застаюцца за кратамі 11 палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў антыгуманных умовах у месцах зняволення, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты (Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч), падвяргаецца катаванням лідэр арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч, арыштаваны кіраўнік закрытай уладамі праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі. Утрымліваецца за кратамі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», цяжка хворы Зміцер Бандарэнка.

Лондан:

Парыж:

Вільня:

Прага:

Варшава:

Кіеў:

Антвэрпэн:

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках