15 траўня 2024, Серада, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве страйкуюць кіроўцы смеццявозаў (Фота)

107

Жыхары Барысава сёння ў здзіўленні - смеццевыя бакі ў дварах шматпавярховак перапоўненыя, пры гэтым ні працаўнікоў, ні смеццявозаў не бачна.

Работнікі спецаўтагаспадаркі - арганізацыі, якая адказвае за вываз смецця, а таксама «Зелянбуда» абвясцілі страйк, піша газета ex-Press.

Патрабаванне ў працаўнікоў двух падпаддзяленняў УП «Жыллё» адно: павышэнне заработнай платы. «У нас ёсць людзі, якія на месяц атрымліваюць 600-700 тысяч рублёў, - распавёў карэспандэнту адзін са страйкоўцаў. - Пры цяперашніх коштах - гэта нішто! Максімум, што можна атрымаць (гэта калі прапрацаваў усё жыццё на адным месцы) мільён сямсот. А праца, як вы разумееце, цяжкая».

Страйкоўцы не вывозілі смецце, але заставаліся ўвесь працоўны дзень «на базе». Да іх яшчэ ў першай палове дня прыязджаў «для перамоваў» дырэктар УП «Жыллё» Мікалай Шархун. Але, па словах працаўнікоў, дыялогу не атрымалася. Абяцанняў ў бліжэйшы час павысіць заработную плату да годнага ўзроўню таксама не прагучала.

Заўтра страйкоўцы, маюць намер своечасова з'явіцца на працу, але зноў нічога не рабіць. Калі ў тэрміновым парадку іхнія патрабаванні не будуць задаволеныя, горад рызыкуе загразнуць у смецці.

Напісаць каментар 107

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках