6 траўня 2024, панядзелак, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску арыштаваныя кіраўнікі буйных прадпрыемстваў

79
У Менску арыштаваныя кіраўнікі буйных прадпрыемстваў

Іх абвінавачваюць у нявыплаце Br1 мільярда падаткаў

Арганізаваная злачынная група, у склад якой уваходзяць кіраўнікі і бухгалтары буйных прыватных прадпрыемстваў сталіцы, затрыманая па падазрэнні ў няплаце Br1 млрд. падаткаў, паведамляе БелТА са спасылкай на оперупаўнаважаную па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Беларусі Вераніку Пасмеццеву.

Злачынную групу затрымалі пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі. У затрыманні прымалі ўдзел байцы спецпадпадзялення «Алмаз» МУС.

Усталявана, што прыватныя прадпрыемствы займаліся рэалізацыяй металічных вырабаў і прамысловага абсталявання, якое імпартавалася ў Беларусь з Расеі. З ліпеня па кастрычнік бягучага года падазраваныя з выкарыстаннем рэквізітаў ілжэпрадпрымальніцкіх структур ухіліліся ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры - на суму Br1 млрд. У ходзе праведзеных ператрусаў у жылых памяшканнях канфіскаваныя наяўныя грашовыя сродкі ў суме, якая перавышае Br750 млн., а ў офісах - розныя дакументы бухгалтарскага ўліку, аргтэхніка, пячаткі і штампы суб'ектаў гаспадарання Расеі і Беларусі.

У межах папярэдняга расследавання накладзены арышт на грашовыя сродкі, якія знаходзяцца на разліковых рахунках прадпрыемстваў, у суме большай за Br180 млн.

У цяперашні час узбуджаныя крымінальныя справы па арт.243 КК РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры і дапамога ў здзяйсненні такога злачынства) у дачыненні да 7 падазраваных. Пяцёра з іх змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, праводзіцца далейшае расследаванне.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках