11 траўня 2024, Субота, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяброўская паслуга ад дыктатара дыктатару

54
Сяброўская паслуга ад дыктатара дыктатару

Ахмадзінежад спрабуе выратаваць рэжым Лукашэнкі ад банкруцтва.

Іран дапаможа Беларусі крэдытам у памеры 300 млн еўра, піша Der Spiegel, - ўсходнееўрапейская краіна знаходзіцца на мяжы банкруцтва. Аўтарытарны кіраўнік Аляксандр Лукашэнка, мабыць, занадта шмат выдаткаваў падчас перадвыбарчай кампаніі, да гэтага ўжо звяртаўся за дапамогай да Кітая, заўважае аўтар.

«У Ірана і Беларусі ёсць падобныя рысы: на чале абедзвюх дзяржаваў стаяць аўтарытарныя рэжымы, што жорстка ціснуць на апазіцыю. Абодва дыктатары - прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад і ягоны беларускі калега Аляксандр Лукашэнка - не выпускаюць магчымасці справакаваць Захад».

Зараз іх аб'ядноўвае яшчэ і ўгода, пры дапамозе якой Іран хоча выратаваць ад фінансавага калапсу практычна збанкрутавалую Беларусь.

Па словах кіраўніцы Нацбанка Беларусі Надзеі Ермаковай, пры дапамозе іранскага крэдыту будуць папоўненыя дзяржаўныя рэзервы. «Беларусь востра мае патрэбу ў грошах: яна канчаткова ўвязла ў фінансавым крызісе - самым цяжкім з моманту здабыцця незалежнасці 20 гадоў таму. Цяпер Менск трапіў у залежнасць ад замежных крэдытаў», - піша аўтар артыкула. Паводле ацэнак экспертаў, да канца гэтага года Лукашэнка павінен «назбіраць» каля 3 млрд еўра, каб стымуляваць эканоміку краіны, якая завязла ў даўгах . У сувязі з гэтым, працягвае аўтар, беларускі кіраўнік угаворвае былыя савецкія рэспублікі і сваіх старых саюзнікаў: так, у канцы верасня крэдыт у памеры больш за мільярд даляраў ЗША Менску быў прадстаўлены Кітаем, столькі ж паабяцаў і расейскі «Ашчадны банк» - праўда, у абмен на 51 % акцый у дзяржаўным НПЗ «Нафтан». Не пакідае надзеі Менск і на крэдыт МВФ.

Беларусь не зможа выйсці з фінансавага крызісу без замежнай дапамогі, канстатуе выданне. Хутчэй за ўсё, менавіта таму пасля скандалу ў сувязі з самітам ЕЗ у Варшаве, на парадку дня якога стаяла праграма «Усходняе партнёрства» і на які ў апошні момант адмовіўся ехаць беларускі дыктатар, Менск усё ж не хоча спальваць ўсе масты. «Нягледзячы на ​​крытыку, мы лічым, што праграма неабходная», - заявіў міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках